5 верасня 2019 г. у Віцебскай вобласці адбудзецца экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, якое стала ўжо традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў сёмы раз.

Менавіта ў гэты час, у верасні, распачынаецца сезон збора карысных ягад – журавінаў, запасамі якой багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 серых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельня падчас восеньскай міграцыі. Таму ўжо традыцыйна госці свята змогуць пачаставацца журавінамі і журавінавымі стравамі, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за жураўлямі.

У гэтым годзе свята набыло новы імпульс для развіцця – яно стала часткай вялікага праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”. Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна.

Па словах намесніцы старшыні Міёрскага райвыканкама А. У. Шалонькі, “дзякуючы Праекту і святу, госці атрымаюць выдатную магчымасць “пакаштаваць на смак” гасціннасць і таленавітасць жыхароў Міёрскага краю. Акрамя гэтага, падчас свята будзе запачаткавана цікавая ініцыятыва − стварэнне унікальнага Музея жураўлёў і журавінаў, экспанаты для якога будуць сабраныя высілкамі мясцовых жыхароў і ўсіх жадаючых”.

Пачатак свята ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё – ў 13.00. Месца правядзення – гарадскі парк “Паўвостраў”, г. Міёры.

Читать по теме: 

Фестиваль в Миорах: журавли отдельно, клюква отдельно

Клюква в сахаре и колбасе: как в Миорах прошёл 5-й фестиваль «Журавы и журавины»

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах