Праект “Будзьмы” “Маршрут беларускіх цмокаў” падышоў да фіналу. Сем тыдняў сем нашых экспертаў расказвалі пра самыя “цмачыныя” мясціны Беларусі. Агулам прапанавана 73 пункты (некаторыя паўтараюцца ў розных экспертаў), якія ахопліваюць усе вобласці Беларусі. Кідаецца ў вочы, што найчасцей эксперты называлі Палессе, Астравеччыну і Гомельшчыну.
Нашы эксперты:
Андрей Дыбовский: “Минский цмок живёт в реке Немига!”
Сергей Харевский: “Чтобы победить белорусского цмока, нужно самому им стать!”
Ирина Дубенецкая: “Я насчитала минимум 9 видов белорусских цмоков”
Сергей Плыткевич: “А на том острове есть внутреннее озеро — чудесное место для цмока!”
Андрей Скидан: “В статуте ВКЛ был артикул “О защите цмоков”!
Андрей Барашко: "Белорусскому цмоку пора зарабатывать деньги!"
Антон Астапович: “Беларуский цмок ел браконьеров и рэкетиров!”
Што цяпер? Цяпер мы просім кожнага з вас абраць 7 пунктаў з 73, каб потым скласці з 12 самых папулярных мясцін маршрут беларускіх цмокаў. Памятайце, што за беларускага цмока трэба галасаваць сэрцам, а не розумам! Бо наш цмок — як планета Марс: калі вы яго не бачылі на свае вочы, гэта не значыць, што яго няма.
Калі маршрут будзе складзены, шукаць цмока паедзе каманда журналістаў. Калі выпрабаванне скончыцца паспяхова, з нашым маршрутам у руках выправіцца на пошукі цмока зможа кожны з вас! Дадамо ж да бусла і зубра яшчэ адзін турыстычны сімвал Беларусі — цмока!
Каб вам не гартаць другі раз усе сем матэрыялаў серыі, давайце каротка прыгадаем, якія “цмачыныя” месцы называў кожны з экспертаў. Нагадваем, што агулам вам трэба абраць 7 з іх. Для лягчэйшай арыентацыі мы склалі для вас інтэрактыўную мапу Беларусі, дзе пазначаныя ўсе гэтыя пункты. Наводзячы курсор на пункты мапы, можна хутка атрымаць інфармацыю, дзе які цмок жыве.
Чакаем на вашыя галасы >>>
Партнёры праекту:
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах