З 3 па 5 верасня ў вёсцы Белагруда Лідскага раёна прайшоў чатырнаццаты Лідскі байкфэст. Гэты фэст даўно з’яўляецца адным з самых добраарганізаваных фестывалей Беларусі, і Holiday.by не прамінуў магчымасці зрабіць рэпартаж з другога дня імпрэзы. Let’s go, паненкі і паны!
З-за пандэміі кавіду ў 2020 і 2021 фэст не праводзіўся, таму байкеры і звычайныя тусоўшчыкі з энтузіязмам прыехалі ў першыя выходныя восені ў Лідскі раён. Напрыклад, 18-гадовыя Окі і Мікіта завіталі сюды з Гародні:
– Фэст вельмі круты, але мы вельмі-вельмі стомленныя, бо слэм ён выматвае – весела сказалі маладзёны. – Мікіта больш тут з-за музыкі, а я і з-за музыкі і з-за байкаў. Я з дзяцінства па байкфестах катаюся, і Лідскі фэст гэта заўсёды 10 з 10 – дадала дзяўчына па мянушцы Окі.
Ня гледзячы на тое, што лайн-апп выступоўцаў сёлёта з-за некаторых прычынаў быў не такі гучны па імёнах, як у мінулыя гады, але слэміцца было пад што. Напрыклад, слухачы з задавальннем скакалі пад песні легендарнага Юры Хоя ў выкананні гурта “Роковой год” з Калінінграда, і крычалі музыкам “Дзякуй!”, а лідар расейскага калектыву называў іх cябрамі. Вакаліст гэтага бэнду Сяргей падзяліўся ўражаннямі ад фэста і Беларусі:
– Здесь в Лиде на фестивале вообще ох…ененно! Мне в Беларуси очень нравится, особенно люди. Здесь в Беларуси у меня много единомышленников. В России единомышленников мало, к сожалению. Вообще я сам наполовину беларус – мая бабушка из Могилевской области, а дед из Молодечно. Что касается творчества, то я больше врубаюсь в своё, чем в творчество Хоя. У нас нет задачи быть трибьют-группой “Сектора Газа”, просто в этот раз нас позвали сюда исполнить хиты именно этой всеми нами любимой группы. В следующий раз планируем на этот фестиваль уже со своими песнями.
Што тычыцца людзей, то тут на фэсце сапраўды сабраліся аднадумцы. Гэта тычылася як гасцей, так і арганізатараў фэсту з лідскага мотаклубу Devoid of rights MCC – наколькі яны дружна і зладжана ўзаемадзейнічалі паміж сабой. Адным з самых кранальных момантаў фэсту быў момант, калі гурт “Чёрный квадрат” прысвяціў трэк ужо сыўшоўшаму з жыцця аднаму з арганізатараў гэтага фэсту Аляксандру Талькоўскаму. Было бачна, што сапраўднае байкерскае братэрства – гэта менавіта пра лідчукоў.
Што пра наведвальнікаў фэсту, то тут мы сустракалі людзей з розных месцаў свету – ад Пермскага краю да Вялікабрытаніі. Эвіта з суседняй Літвы падзялілася ўражаннямі ад імпрэзы:
– У нас есть друзья в Поставах, они увлекаются мотоциклами и фестивалями, и пригласили нас сюда. Здесь в Беларуси хорошо, и очень дёшево (смеется). Мы сами из Игналины, и до нового года, пока безвиз будем к вам приезжать. Сам фестиваль хороший, только жаль, что всего одна сцена. Но после пандемии и одной сцены пока хватит (смеётся).
А ў гэты час ужо адгрымеў святочны фейрверк у гонар фэста, а на сцену выходзілі галоўныя хэдлайнеры сёлетняга фэсту – мінскі гурт Trubetskoy, на чале з другім вакалістам культавага беларускага гурта “Ляпіс Трубяцкой” Паўлам Булатнікавым. Музыкі на чале з Паўлам дынамічна выконвалі ўласныя трэкі гурта Trubetskoy, а таксама легендарныя гіты “Ляпісаў”, кшталту “Котика” ды “Золотой Антилопы”, што і сталася файным завяршальным аккордам музычнай часткі фэста.
Міні-размова з Павалам перад выступам на фэсце тут
Таксама зазначым, што ў Белагрудзе ёсць шыкоўны помнік архітэктуры - Касцёл Святога Міхала Арханёла. Храм пабудаваны ў 1905 годзе ў неараманскім стылі на мейсцы былога драўлянага касцёла на беразе ракі Дзітва, і абавязкова варты вашай увазе, паважаныя вандроўнікі.
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах