Калі едзешь па знакамітай брэст-маскоўскай трассе (М1), то недзе каля Баранавіч можна заўважыць указальнік з прыгожай назвай Паўлінава. Адразу зазначым, у Паўлінава прыгожая не толькі назва, але і гісторыя.
У 1897 годзе гэтую мясцовасць у паноў Навіцкіх, купіў Ян Ота Бохвіц - удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў, сын вядомага філосафа і пісьменніка Фларыяна Бохвіца і Паўліны Маеўскай, блізкай свячкі знакамітага на ўвесь свет паэта Адама Міцкевіча. І менавіта ў гонар сваёй матулі Ян і назваў сваё новыя ўладанні мілагучнай назвай Паўлінава.
А ў 1906 годзе Бохвіц пачаў у Паўлінава будоўлю стылёвага палацу, ды яшчэ у вельмі модным у тыя гады неагатычным стыле. Атрымалася настолькі хораша, што вядомая беларуска-польская паэтка Алаіза Ажэшка прыехала сюды на аўтамабіле пана Юзафа Рэйтана (тагачаснага уладальніка Грушаўкі, што каля Ляхавіч), каб паглядзець на новы палац Бохвіцаў у Паўлінава.
Таксама каля маёнтку ў тыя гады быў раскінуты гаспадарчыя пабудовы, брама, ды парк з алеяй. Нажаль усё гэта да нашага часу не захавалася, бо маёнтак належыў Бохвіцам да 1939 году, а за савецкім часам многае тут прыйшло ў заняпад.
Таксама захавалася ад Бохвіцаў і аднайменнае возера Паўлінава, закладзенае яшчэ Янам Отто на невялікай рацэ з назвай Качарыжка. Канешне, непадалёк ад палацу там крышачку зарасло, але гэта ўсё можна дабраўрадкаваць вельмі хутка. Тым больш мейсцы там вельмі маляўнычыя.
І тое, што такія краявіды і стылёвы палац знаходзяцца вельмі блізка ад такой важнай трассы, як М1, то і Паўлінава наканавана стаць турыстычным мейсцам. У палацы Бахвіцаў можна зрабіць стылевы гатэль з кавярняй ці рэстарацыяй ці аграсядзібы, куды будуць заяджаць знатакі гісторыі і архітэктуры, а таксама падарожнікі з брэст-маскоўскай шашы. У будучым…
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах