З чаго складаецца Беларусь? На гэтым тыдні мы маем магчымасць падвучыць хімічны склад нашай краіны: сінія вочы, наяўнасць балот, велізарная колькасць народных танцаў, ня менш народных спеваў. А яшчэ ёсць будучыня: маладыя паэты, музыкі, мастакі. Чытайце ў нашым аглядзе, дзе ж усё гэта можна адшукаць.

“Палеская хроніка” - прэтэнцыёзная, але максімальна праўдзівая назва для гісторый паводле Івана Мележа. Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў стварыў на сцэне сапраўдны цуд: цантральныя падзеі двух раманаў (“Людзі на балоце”ды “Подых навальніцы”) раскрываюць сапраўднае народнае жыццё, пошукі шчаслівай долі, дабрабыту ды, натуральна, кахання. Спекталь “Людзі на балоце”, альбо якое ж было жыццё 50 год таму.

Дзе: тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7)

Калі: 18 кастрычніка, пятніца, 19:00

Кантакты: +375(17) 327-17-17; +375(17) 327-84-54

Спектакль ідзе 2 гадзіны 45 хвілін.


Сучаснае мастацтва - гэта як? Музыкі, мастакі ды паэты 21-га стагоддзя адкажуць нам на гэтае пытанне ў суботу на імпрэзе “Тры вакна і лесвіца”. Незвычайная сустрэча адбудзецца ў таямнічым месцы, якое будзе пазначана за 2 дні. Арганізатары абяцаюць утульную мансарду, але просяць браць з сабою пледы.

Дзе: месца правядзення будзе пазначана ў суполцы сустрэчы за 3 дні да мерапрыемства

Калі: 19 кастрычніка, субота, пачатак а 18:00

Кантакты: +375(29) 528-48-39

Уваход вольны

 
 

Фальклорны гурт беларускіх спеваў "Горынь" запрашае сяброў ды прыхільнікаў разам адзначыць 5-годдзе гурта. “Горынь” - гэта спевы, якія кранаюць душу. Гэта дзясяткі песен, старанна сабраныя падчас этнаграфічных экспедыцый па беларускім вёскам. Калі фальклорнага каларыту ў вашым жыцці не хапае, смела ідзіце віншаваць гурт з днём народзінаў ды прыхапіце якіясь падаруначкі ;) Акрамя спеваў і танцаў абяцаюць прыемныя сюрпрызы.

Дзе: этна-крама “Рагна” (вул. Сухая, 4, станцыя метро “Фрунзенская”)

Калі: 21 кастрычніка, панядзелак, а 18:00

Кантакты: +375(29) 330-99-40

Аўтар фота: Зміцер Крымоўскі
Аўтар фота: Зміцер Крымоўскі

Скачы так, як скакалі нашыя этнічныя суседзі! Літоўскія танцы: толькі для нас, толькі з намі, толькі на вуліцы Уральская. Як і раней, запрашаюць усіх аматараў прыгожых рухаў. Бярыце зручны абутак і ваду. Жанчынам пажадана быць у спаднічках, бо прыгажосць-то якая!

Дзе: Рэспубліканскі палац культуры імя Н. Ф. Шарко (вул. Уральская, 3)

Калі: 22 кастрычніка, аўторак, а 19:00

Квіток: 25.000 руб

Кантакты: +375(33) 603-72-52


Магчымасць палётаць над лясамi-палямi ды паглядзець на Беларусь з вышынi птушанага палёту здараецца ня часта. Але ж на гэтым тыднi гэта проста: дастаткова завiтаць у мастацкую галерэю партала tut.by. Шыкоўная выстава фотаздымкаў Дзянiса Раманюка парадуе i дарослых, i дзетак.

Дзе: мастацкая галерэя інтэрнэт-парталу TUT.BY (вул. Веры Харужай, 1а, шосты паверх)

Калі: ад панядзелка да пятніцы, з 9:00 да 18:00

Кантакты: +375(17) 239-57-77; +375(17) 239-57-99

Уваход вольны

Выстава працуе да 7 лістапада.


Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах