На гэтым тыдні мы выкідваем хіпстэрскія акуляры ды апранаемся ў сярэднявечныя сукенкі! А яшчэ ламаем стэрэатыпы ды плацім за канцэрт у клубе столькі, сколькі хочацца. А яшчэ глядзім на зоры, рыхтуемся да завірух ды танчым-танчым-танчым! Куды ісці ды што глядзець шукайце ў нашым аглядзе.

Якая частка жаночага гардэроба самая прыгожая? Натуральна, сукенкі! Калі вам падабаецца назіраць за павевамі моды, абавязкова наведайце імпрэзу “Паэзія сярэднявечнай моды”. На ёй будзе ўсё, што толькі трэба ўражлівай душы: па-першае, паказ узораў мастацтва рэканструкцыі касцюма 12-15 стагоддзяў. Па-другое, агляд калекцый сучасных мадэльераў, якія знаходзяць натхненне ў сярэднявечнай тэматыцы. Па-трэцяе, выключная магчымасць прымерыць на сябе сярэднявечны касцюм ды сфатаграфавацца з рыцарскімі даспехамі. Пасля прагляду - гарбатка, таму пірагі ды печыва пажадана мець пры сабе ;)

Дзе: Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі, каб. 113 (Старавіленскі тракт, 41)

Калі: 12 кастрычніка, субота, пачатак а 18:00

Кантакты: +375(29) 362-16-70

Уваход вольны.


Зусім хутка зямлю ахінуць снежныя коўдры, самы час схадзіць на зімовую казку “Пані Завіруха”. У суботу, 12 кастрычніка, тэатр юнага гледача будзе рыхтаваць дзетак ды іх бацькоў да хуткіх зімовых прыгодаў.

Дзе: Дом літаратара (вул. Фрунзэ, 5)

Калі: 12 кастрычніка, субота, а 11:00

Квіток: ад 15.000 руб да 30.000 руб (у залежнасці ад размяшчэння)

Працягласць спектакля 55 хвілін

Кантакты: +375(17) 278-95-72; +375(17) 294-78-72


У суботу у Мінскім Планетарыі адсвяткуюць Міжнародны дзень астраноміі. Нас чакае унікальная магчымасць паслухаць навукова-папулярныя лекцыі пра жыццё зорак, іх стасункі паміж сабой ды нават пра стасункі паміж галактыкамі! Лекцыі будуць цікавы як дарослым, так і зусім маленькім дзеткам. Будзе паказ зорнага неба планетарыя, конкурсы дзіцячых малюнкаў на касмічную тэматыку, а калі пашанцуе з надвор’ем - нават тэлескапічныя назірання сапраўдных зорак.

Дзе: Мінскі Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 - Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага)

Калі: 12 кастрычніка, субота, з 17:00 да 22:00

Кантакты: +375(17) 294-24-25; +375(29) 707-18-03

Уваход вольны.


Летняй пешаходная вуліцы Карла Маркса, на жаль, больш няма, а з ёю зніклі і штотыднёвыя беларускія танцы. Але ж не спяшайцеся засмучацца: ад пачатку кастрычніка распачалі сваю новую штотыднёвую працу танцавальныя вечарыны на Уральскай! Героі ўсё тыя ж: капэла “На Таку”, з якой мы ўжо бачыліся на пешаходнай, ды клуб традыцыйнага танца “Сіта”. Штоаўторак а 19 гадзіне нас чакаюць тэматычныя танцавальныя імпрэзы. Напрыклад, 15 кастрычніка будзе вечар выключна беларускіх народных танцаў. Ніякіх запазычаннасцяў, танчым усё толькі свае! Як і звычайна, чакаюць усіх аматараў патанчыць для душы.

Дзе: Рэспубліканскі палац культуры імя Н. Ф. Шарко (вул. Уральская, 3)

Калі: 15 кастрычніка, аўторак, а 19:00

Квіток: 25.000 руб

Кантакты: +375(33) 603-72-52


Каб дакрануцца да разнастайнай беларускай музыкі, наведаем канцэрт “Зробім лепш!”. Тут забіваем двух зайцаў: і музыку кранем, і зробім нешта добрае. Нас чакае першы адмысловы канцэрт з шэрагу імпрэзаў пад канцэпцыяй “шчырых канцэртаў”. У чым сэнс? Арганізатары вераць у шчырасць беларусаў, таму робяць усе канцэрты праекту безкаштоўнымі! Вы не абавязаны плаціць. Але ж калі ў вас ёсць жаданне - калі ласка, каса ля ўвахода будзе працаваць увесь час. У ёй вы зможаце набыць неабмежаваную колькасць квіткоў, якія маюць фіксаваны кошт: 50.000 руб. Усе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю наступных канцэртаў.

Дык хто ж спявае? А спяваюць розныя. Нас чакаюць паветрана-дзёрзкія “Navi”, поп-рокавая “Хурма”, хіп-хопавы Vinsent ды панк-рокавыя Amaroka. Музыка, як бачыце, на любы густ.

Дзе: клуб Re:public (вул. Прытыцкага, 62, корп. 1)

Калі: 15 кастрычніка, аўторак, пачатак а 18:30

Кантакты: + 375(29) 782-88-81

Уваход вольны.

Удзельнікі фэсту гурт
Удзельнікі фэсту гурт "Хурма". Аўтар: Анфіса Касянкова

Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах