Спадзяемся, ва ўсіх кватэрах Мінска ўжо пануе цеплыня ды восеньскі спакой. Але нават захінуўшыся ў цёплую коўдру, варта памятаць пра культурнае жыццё навокал. Яно ж на гэтым тыдні не пакідае часу на адпачынак: танцы, выстава, прагляд фільму ды канцэрт. Як усё паспець ды нічога не забыцца, чытайце ў нашым аглядзе.
У халодны пятнічны вечар варта танчыць. Ня проста танчыць, а як нашыя бабулі ды прабабулі: да ўпаду! Капэла “На таку” (таксама вядомая як “Жар-птушанская капэла”) запрашае танцораў, крыху танцораў ды зусім не танцораў на “Вечарыну народнага танца”. Абяцаюць драйв, станоўчыя эмоцыі ды ўтульную атмасферу.
Дзе: кафэ “Планета зорак” (Старавіленскі тракт 41, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі)
Калі: 4 кастрычніка, пятніца, 18:30
Квіток: 20.000 руб
Кантакты: +375(29) 774-36-15
Яшчэ адна падзея гэтай пятніцы - прагляд фільму “Цудоўны ласка”. Гісторыя пра чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў адмене рабства ў Вялікабрытаніі, - ангельскага палітыка і грамадскага дзеяча 18 стагоддзя Уільяма Уілберфорса. Ён сваім прыкладам даказвае, што калі чалавек мае веру, нічога немагчымага няма.
Дзе: арт-прастора “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, буд. 58, к.6 - праход праз вуліцу П. Броўкі, левы пад’езд, другі паверх)
Калі: 4 кастрычніка, пятніца, 19:00
Квіток: 25.000 дарослым, 20.000 навучэнцам ды дзеткам
Кантакты: +375(29) 686-83-33
Беларуская культура - яна паўсюль. Але, нажаль, на паверхні яна звычайна не ляжыць. Таму трэба яе крыху пашукаць. Вось у такіх пошуках мы і знайшлі гурт “Нельга забыць”. Хто б мог падумаць, што непрыкметныя маладзёны з двума гітарамі, акардэонам, скрыпкай і перкусіяй могуць ствараць сапраўдныя гукавыя цуды! У рамках літаратурных вечарын “Сустракаемся на філфаку” адбудзецца дзея музычна-паэтычная драма “Леаніды не вярнуцца да Зямлі…”.
Драма “Леаніды” - гэта адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты аднайменны раман Уладзімера Караткевіча. Словы як іголкі, музыка як электрычнасць. Эмоцыя - як пасля цунамі.
Дзе: Актавая зала філалагічнага факультэта БДУ (вул. Карла Маркса, 31)
Калі: 10 кастрычніка, чацвер, 19:00
Кантакты: +375(29) 850-73-27
Уваход вольны
Калі вашае дзяцінства прайшло з мабільнікам у абдымку ды перад маніторам кампутара, выстава гістарычнага праекта “90s.by” будзе для вас незвычайнай і інфарматыўнай. А калі вашымі галоўнымі дзіцячымі забаўкамі былі тэтрыс ды прыстаўка “Дэндзі”, гэтая экспазіцыя стане для вас чароўным успамінам. 90-я ў Беларусі - перыяд развіцця: новая дзяржаўнасць, палітычная барацьба, развіццё культуры. Стваралася беларуская нацыя, еўрапейская і свабодная. Атмасфера сапраўднага мінулага распавядзе, як гэта было насамрэч.
Дзе: арт-прастора “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, буд. 58, к.6 - праход праз вуліцу П. Броўкі, левы пад’езд, другі паверх)
Калі: штодзённа з 10.00 да 22.00
Кантакты: +375(29) 686-83-33
Уваход вольны
Выстава адкрыта для наведванняў да 11 кастрычніка
Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах