Пакуль сонечныя прамяні грэлі Мінск і ўсю Беларусь, аўтарка рубрыкі паспела пагуляць па Пражскім вулачкам, пагоркам ды, натуральна, па чэшскім піўным барам. Але ж у вандроўках я так моцна ссумавалася па роднай Беларусі, што на гэтым тыдні прапаноўваю як Мінскі адпачынак, так і міні-вандроўкі па Мінскай вобласці.

Толькі паспела я падумаць пра тое, што неяк даўно мы не давалі волю нагам на родных беларускіх танцах - вось і яны! 17 жніўня хутар Шаблі запрашае на танцавальную імпрэзу ў гонар Ігната Буйніцкага - заснавальніка прафесійнага беларускага тэатра. Менавіта ён пазнаёміў беларускі свет з сапраўдным “мужыцкім” танцам на сцэне. На мерапрыемтсве як раз можна будзе паглядзець на такія сур’ёзныя танцы, а таксама паўдзельнічаць у шматлікіх беларускіх гульнях, паспяваць песні ды паслухаць вершы. Арганізатары вечарыны абяцаюць стоадсоткавае свята для ўсіх закаханых у беларускую культуру.

Дзе: хутар “Шаблі” (в. Малае Запруддзе, Валожынскі раён, Мінская вобласць). Падрабязную інфармацыю па таму, як дабрацца да места правядзення вечарыны, шукайце на старонцы хутара “Шаблі”.

Уваход вольны

Калі: 17 жніўня

Кантакты: +375 (29) 171 82 92

Фото budzma.org
Фото budzma.org

Для тых, каго сузіранне цікавіць больш, чым актыўны ўдзел, прапаноўваем аўтобусную вандроўку “Старавіленскім шляхам” з вядомым гісторыкам і экскурсаводам Цімафеем Акудовічам. Маршрут экскурсіі прадугледжвае знаёмства з сядзібай Міхала Клеасафа Агінскага, шпацыр па горадзе Смаргонь, заезд у дом-музей Францішка Багушэвіча ды шматлікія касцёлы Гарадзеншчыны. Акрамя ўсяго інфарматыўна-гістарычнага, удзельнікаў экскурсіі чакаюць бардаўскія спевы ад бардаў Алега Мізулы ды Алеся Жамойціна. Максімальнае паглыбленне ў гістарыную атмасферу гарантавана! 

Дзе: Мінск - Залессе - Смаргонь - Жодзішкі - Солы - Кушляны - Жупраны - Мінск

Калі: 17 жніўня

Квіток: 270.000 руб

Кантакты: +375 (25) 545 84 30

Калі паездак за горад вам хапае, можна застацца ў Мінску ды завітаць на персанальную выставу Уладзімера Акулава “Месцазнаходжанне”. Дзякуючы яго творам, сучасны глядач зможа цалкам ўявіць беларускі авангард 1980–1990-х гадоў. На выставе прадстаўлены графіка і жывапіс з асабістай калекцыі аўтара, а таксама творы з прыватнага збору калецыянера і мастака Андрэя Плясанава.

Дзе: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)

Калі: штодзённа з 11:00 да 19:00 (акрамя нядзелі ды панядзелка)

Квіток: дарослым 6.000 руб, студэнтам 4.000 руб, дзеткам 3.000 руб

Кантакты: +375(17) 2882468

Спяшайцеся, экспазіцыя адкрыта для наведванняў да 24 жніўня.

Фота modernartmuseum.by
Фота modernartmuseum.by

Не будзем сыходзіць далёка, зазірнем у іншую залю Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Менавіта там размясцілася выстава “Скарбонка часу” - незвычайны фатаграфічны праект Вольгі Савіч. Як каментуе фармат выстава сама Вольга, галоўным крытэрыем пры адборы здымкаў была адсутнасць людзей. Сапраўды, адшукаць жывыя істоты на выставе будзе цяжка. Затое ценей, расколін, дзіўных спалучэнняў форм ды іншых незвычайных ракурсаў Мінска будзе ўдосталь. Пасля авангарднага жывапісу сузіранне фрагментаў архітэктуры будзе надзвычай трапным.

Дзе: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)

Калі: штодзённа з 11:00 да 19:00 (акрамя нядзелі ды панядзелка)

Кантакты: +375(17) 2882468


Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах