Адно з самых незвычайных цудаў свету гэта каханне хлопца і дзяўчыны, мужчыны і жанчыны. Не верце, што самае цікавае з гэтай нагоды адбывалася дзесьці далёка ў Парыжы ці Варшаве. Мінск адзін з самых рамантычных гарадоў свету.
Запрашаю вас на экскурсію “Мінск город закаханых”. Мы пройдземся па мясцінах, дзе здаўна мінчукі знаёміліся і сустракаліся, дзе прызначалі спатканні, дзе куплялі падарункі для каханых, дзе цалаваліся і абдымаліся.
Мы ўспомнім пра каханне самых знакамітых асоб і можа пакуль вам невядомых, не заўсёды счаслівае, часам гаротнае. “Калі зоркі запальваюцца, гэта камусьці патрэбна” – пісаў класік закахаўшыся ў беларускую дзяўчыну.
- Ад дзіцяга дома да жонкі лепшага кампазітара і палюбоўніцы будучага прэзідэнта;
- Маякоўскі, Салагуб, Карней Чукоўскі і першая лэдзі Беларусі;
- Уратаваць сям’ю, а з палюбоўніцай на эшафот.
- Каханне ахітэктара – ад палацаў да жабрацтва;
- Самая прыгожая мінчанка і самы пажаданы жаніх;
- Генерал і настаўніца. Мінскі раман, апісаны ў шматлікіх раманах;
- Аб карысці хлусні, калі вельмі хочацца замуж;
- Цёшча і каханне.І адзіны ў свеце помнік цёшчы на беларускай зямлі.
І шмат іншых гісторый на тых месцах, дзе яны адбываліся, пра альфонсаў і шматжонцаў, пра тое, як каханне ратуе людзей, пра калісьці грахоўны, а зараз самы лепшы горад Мінск.
Дата обновления: 22 января 2024