Экскурсія на ваенныя могілкі гэта цікавае падарожжа ў мінулае нашай краіны. Праз гісторыі тут пахаваных людзей мы ўспомнім гісторыю нашай зямлі са шматлікімі цікавымі падзеямі і акалічнасцямі. Мы аддадзім даніну павагі героям руска-турэцкай вайны і Вялікай айчыннай, мы пабываем на магілах самазабойц і закатаваных, на магілах кіраўнікоў краіны і магілах звычайных людзей. Мы даведаецеся гісторую будаўніцтва царквы Аляксандра Неўскага, і гісторыю першага ганаровага грамадзяніна горада Мінска генерала Міхаіла Дмітрыевіча Скобелева, прывід якога з'яўляецца на могілках каб наведаць сваіх баявых таварышаў, тут пахаваных. Мы наведаем месцы супакою нашых класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, і самае містычнае пахаванне могілак- магілу Героя Савецкага Саюза Барыса Сямёнавіча Акрэсціна, пахаванне якога доўжылася больш за паўстагоддзя.
Дата обновления: 22 января 2024-
В стоимость включено:праца гіда
-
Не включено в стоимость:усё ўключана
-
Что взять с собой:можна кветкі
-
Место начала экскурсии:г. Мінск, вул. Казлова 11, ля галоўнага ўваходу на могілкі з боку вул. Казлова
-
Лучшие места:
holiday.by рекомендует