Убачыць прывідаў Верхняга горада і даведацца пра таямніцы вуліцы Карла Маркса змогуць усе жадаючыя 22 верасня - у "Дзень без аўтамабіля" у Менску пройдзе шэраг бясплатных пешаходных экскурсій!
Праграма бясплатных пешаходных экскурсій 22 верасня 2013 года
- “Па слядах сталінскага ампіра”. Вядзе Яўгенія Быц.
Збор у 10.00 каля Акадэміі музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30)
- “Па вуліцы Феліцыянаўскай (Камсамольская)”. Вядзе Цімох Акудовіч.
Збор у 10.00 каля Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл.Свабоды, 15)
- “Свадебный Минск”. Вядзе Людміла Скрадаль.
Збор у 12.00 каля рэспубліканскага цэнтра фізічнай адукацыі і спорту (пр. Пераможцаў, 2)
- “Таямніцы вуліцы Карла Маркса”. Вядзе Валянціна Кароткіна.
Збор у 12.00 каля Нацыянальнага мастацкага музея (вул. Леніна, 20).
- “Барочны Мінск”. Вядзе Марыя Страхалет.
Збор у 12.00 каля шкляной піраміды поруч з ратушай.
- “Мінск Станіслава Манюшкі”. Вядзе Аляксандр Белы.
Збор у 15.00 каля Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15).
- “Первое знакомство с городом (обзорная по исторической части)”. Вядзе Марыя Філімонава.
Збор у 15.00 каля кафедральнага сабора Сашэсця Святога Духа.
- “Прывіды Верхняга горада”. Вядзе Павел Махінаў.
Збор у 15.00 каля фантана на пл. Свабоды
- “Па маршруце мінскай конкі”. Вядзе Павел Каралёў.
Збор у 15.00 каля шкляной піраміды поруч з ратушай.
- “Канструктывізм - мастацтва чыстай формы”. Вядзе Аляксандра Валодзіна.
Збор у 16.00 каля ўваходу ў ФМА БДУ на скрыжаванні вул. Бабруйскай і вул. Ленінградскай.
- “Мінск - горад фантанаў” Вядзе Ірына Шорац
Пачатак у 17.00. Збор у 17.00 каля фантана “Хлопчык з лебедзем” ў Аляксандраўскім скверы.
(спіс экскурсій можа быць дапоўнены)
Арганізатары акцыі «Гістарычны Мінск вачыма пешаходаў»:
Турыстычны партал by.Holiday.by
ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС»
ГА Беларускіх экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Чытаць па тэме:
Сусветны дзень без аўтамабіля: пешаходныя экскурсіі, веламарафоны ды тантамарэскі
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах