У гэтым годзе сусветная акцыя «Дзень без аўтамабіля — 2013» будзе яшчэ больш насычанай і цікавай. У межах праекта запланаваны не толькі шэраг бясплатных пешаходных экскурсій на тэму «Гістарычны Мінск вачыма пешахода», але i веламарафон, таксама магчымасць памаляваць на асфальце альбо сфатаграфавацца ў тантамарэсках (стэндах для фатаграфавання са спецыяльнымі адтулінамі для твару, рук ці ног, - заўв. аўт).
Як паведаміў адзін з ідэйных натхняльнікаў праекта, начальнік аддзела рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра і азонавы пласт міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Піліпчук, у гэтым годзе «Дзень без аўтамабіля» пройдзе яшчэ больш жвава і незвычайна.
Ён яшчэ раз папярэдзiў мiнчан ды гасцей сталiцы, што 22 верасня будуць перакрыты вуліцы Леніна і Камсамольская (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава). Акрамя таго, будзе зачынены ўезд на плошчу Свабоды.
«Што датычыцца пешаходных экскурсій у гэты дзень, то ўсе яны будуць бясплатныя. Дэтальны план агляду пакуль толькі распрацоўваецца, аднак ужо вядома, што экскурсіі будуць стартаваць ад Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і ад гарадской ратушы», - удакладняе Андрэй Піліпчук.
На сённяшні дзень запланаваны экскурсіі, прысвечаныя розным архітэктурным стылям Мінска (барока, канструктывізм), цікавым будынкам гістарычнай часткі горада, а таксама вядомым асобам і значным падзеям.
Арганізатары акцыі запланавалі і яшчэ некалькі цікавых мерапрыемстваў на «пешаходны уык-энд».
Па словах Андрэя Піліпчука, побач са сталічнай ратушай адбудзецца крэатыўнае мерапрыемства па папулярызацыі ровараў. Тут, напрыклад, можна будзе ўзяць на пракат двухкалёснага каня, прычым, не за грошы, а за пасведчанне кіроўцы. Акрамя таго, побач з гарадской ратушай мінчан будзе чакаць велаквэст Velocity.
Сапраўдным сюрпрызам для мінчан стане таксама акцыя «Зялёны горад – газон на асфальце». У яе межах плануецца правесці конкурс на лепшы асфальтны малюнак крэйдай. Пераможцы атрымаюць салодкія падарункі ад спонсараў мерапрыемства.
З астатнімі сюрпрызамі гараджане пазнаёміцца, калі вырашаць наведаць цэнтральныя вуліцы Мінска ў суботу ды нядзелю.
Читайте также:
Витебские «велопокатушки»: больше трех не собираться?
По Вильнюсу на 2-х колесах: как арендовать велосипед в столице Литвы
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах