Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны

Фестиваль
Фестиваль Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны
От 3,00 USD на человека
28 сентября 2019
Мероприятие уже прошлоПосмотрите актуальные события.
  • посетить фестиваль

Описание

Упершыню ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту будзе праводзіцца ваенна-гістарычны фестываль па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны, арганізатарам якога апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны “Крокі”.

Гэтая вайна незаслужана забыта, хаця аказала вялікі ўплыў на Беларусь: 700 тысяч беларусаў была рэкрутавана ў Рускую імператарскую армію, больш за 2 мільёны выгнаны ў бежанцы. Вайна згубіла 3 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта была адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Беларусь страціла больш за 1 мільён чалавек, былі спалены тысячы вёсак і мястэчак.

У музеі прадстаўлена беларуская вёска канца ХIХ – пачатку ХХ стст. Менавіта праз такія вёскі ў 1915 г. праходзіла лінія фронта Першай сусветнай вайны ў Беларусі, якая на доўгія гады падзяліла нашу краіну на дзве часткі. Наш абавязак памятаць і аддаваць даніну павагі тым нашым продкам, якія загінулі за сваю зямлю на той страшнай і вялікай вайне.
Асноўнае дзеянне фестывалю - бой за беларускую вёску паміж нямецкімі і расійскімі войскамі ў 1915 годзе ў рамках т. зв. "Свянцянскага прарыву" - прарыву рускага фронту нямецкімі войскамі, калі перадавыя нямецкія часткі дайшлі да Мінска, але былі адкінутыя.
Запрашаем усіх жадаючых на фестываль рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны, як на інтэрактыўны ўрок гісторыі!

У праграме фестываля: • Рэканструктары Першай Сусветнай - людзі, якія рэканструююць розныя часткі Рускай імператарскай і Германскай арміі ў поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту Першай сусветнай;
• Анімацыйны лагер для гасцей музея:

- Палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;
- Шпіталь Чырвонага крыжа - інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў Першай сусветнай вайне;
- Штыкавы бой - інтэрактыўная кропка, на якой гасцей навучаць правільна карыстацца са штыком з дапамогай макета вінтоўкі Мосіна;
- “Філвордъ” – атракцыён з акрэсленнем словаў у дарэвалюцыйнай арфаграфіі;
- Палявая пошта – пошта, якая дасць магчымасць адправіць копію дарэвалюцыйнай паштоўкі з выглядам горада Мінска;
- Лётная школа - інтэрактыўная кропка, на якой лётчык Першай сусветнай правядзе экзамен на веданне лётнай справы;
- Грэнадзёрскі ўзвод - грэнадзёрскія курсы, на якіх гледачы навучацца правільна кідаць макеты гранатаў Першай сусветнай;
- Выпіска дваранскіх грамат для гледачоў пасля здачы экзамену на прыналежнасць да дваранскага саслоўя;
- Стралковы цір – інтэрактыўны цір з мадэлямі зброі Першай сусветнай;
- Гульня ў гарадкі;
- Кавалерыйскія курсы, дзе наведвальнікаў навучаць правільна карыстацца шашкай;

• Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1915 года "Свенцянскі прарыў": бой паміж нямецкімі і рускімі войскамі;
• Тэматычная фотазона з легендарным кулямётам "Максім", антуражным адзеннем;
• Выстава старых фотаздымкаў Першай сусветнай вайны.

Запрашаем прыняць удзел у ваенна-гістарычным фестывалі па падзеям Першай сусветнай вайны на тэрыторыі музея!

Дата обновления: 9 сентября 2019

Как добраться

Похожие мероприятия
Подробнее
в Минске, г. Минск, пр-т Независимости, 25
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
  • научиться новому
От 6,00 USD
Подробнее
Музей Лего Las Legas
Выставка
  • 1 декабря - 1 января
в Минске, пр-т Победителей, д.133А
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
От 4,00 USD
Подробнее
Экспириментус
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ТРЦ PALAZZO Минск, ул.Тимирязева 74а (3 уровень)
  • сходить на выставку
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
От 4,00 USD
Подробнее
Интерактивный Музей музыки
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ул. Кирилла и Мефодия, 8 (2й этаж) / Зыбицкая, 23 (вход с Каретного дворика) (м.Немига/Октябрьская)
  • отдохнуть всей семьёй
  • сходить на выставку
  • послушать музыку
Контактная информация
Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"

Политика конфиденциальности

Сайт Holiday.by использует файлы cookie для хранения и / или доступа к информации на устройствах и обработки личных данных, включая уникальные идентификаторы, информацию об устройстве и информацию о ваших шаблонах просмотра. Используя сайт Holiday.by, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политикой конфиденциальности.

Принять