10 сакавіка музейны комплекс «Дудуткі» запрашае на святкаванне Масленіцы!
Дарагія госці, 9-10 сакавіка мы будзем рады бачыць Вас усіх на нашай Шляхецкай Масленіцы! Прыязджайце да нас зіму праводзіць – вясну сустракаць!
Вам трэба будзе акунуцца ў свет традыцый, стаць героем «шляхецкіх забаваў», дзе зможаце выпрабаваць сваю сілу і спрыт.
Самым моцныя і стойкіябудуць заваёвываць «вяршыню» - масленічны слуп з падарункамі.
Усё гэта суправаджаецца вясёлымі танцамі і песнямі ад такіх калектываў як Жывіца і Фламея, выступамі Алеся Чумакова (Стары Ольса)!
Пад час свята, кожны з гасцей зможа паўдзельнічаць у здабычы жывога агню. Пасля чаго адбудзецца усімі вядомы абрад спальвання пудзіла Зімы, з карагодамі вакол вогнішча.
Да ўсяго гэтага, для добрага настрою, Вас чакаюць гарачыя блінцы, дранікі, і іншыя стравы нацыянальнай кухні, а таксама алкагольныя напоі на любы густ у бары «Шынок».
А адны з першых гасцей атрымаюць масленічны блінец абсалютна бясплатна!
Шчыра запрашаем на Масленіцу ў Дудуткі!
“Масленіца 2019”
11:30 – 17:00 – Канцэртная праграма:
11:30 – Вітанне з Шляхцічам, знаемства с Зімой і Вясной;
12:00 – 12:40 – вакальны ансамбль “Жывіца”;
13:00 – 13:30 – танцавальная праграма і майстар-класы ад “Фламеі”;
13:40 – 14:10 – Алесь Чумакоў з вядомымі беларускімі і замежнымі хітамі на гуслях;
14:20 – 14:40 - гульні, конкурсы ад вядучага і Зімы;
14:50 – 15:30 – вакальны ансамбль “Жывіца”;
15:40 – 16:10 – танцавальная праграма і майстар-класы ад “Фламеі”;
16:20 – 16:50 – Алесь Чумакоў з вядомымі беларускімі і замежнымі хітамі на гуслях.
14:00 – Масленічны стоўб з падарунакамі.
12:00 – 17:00 – Удзел дзяцей і дарослых у Масленічных забаўках. За паспяховае праходжанне выпрабаванняў кожны зможа атрымаць манеткі, якія апасля выкарыстаць з пользай і смакам.
16:00– Спальванне пудзіла Зімы.
*у праграме могуць быць змены.
Дата обновления: 19 февраля 2019