Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы. Толькі ў нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях, якія з імі звязаны, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах. Кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – «Марэны»! Гледзячы на гэты ачышчальны агонь, Вы будзеце пазбаўляцца ад усіх нягод і няшчасцяў, якія суправаджалі Вас у мінулым і з надзеяй чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён.
У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:
• Хэдлайнер – гурт «Recha»;
• Выступленні вядомых фальклорных калектываў;
• Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
• Паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
• Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
• Правядзенне майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
• Рэканструкцыя розных масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;
• Масленічны слуп з прызамі;
• Конкурс снегавікоў (пры наяўнасці снегу);
• Рыцарская пляцоўка;
• Самая вялікая «Марэна» ў ваколіцах Мінска.
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!!!
Партнер мерапрыемства – кандытарская фабрыка «Камунарка»
Інфармацыйны партнер мерапрыемства – «Альфа Радыё»
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;
- пакатацца на конях.
Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Шырокая Масленіца
ў беларускім скансэне» на тэрыторыі музея!