2 верасня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у трэці раз пройдзе фестываль культур “Ракаўскі фэст”.
Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.
У праграме фестывалю: выступленні калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, прэзентацыя польскай, беларускай і яўрэйскай культур, выставы, кірмаш “Горад майстроў” і квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў і ў поўнай меры адчуць на сабе небяспеку і рамантызм іх жыцця. Каманда-пераможцаў квэсту атрымаюць узнагароду, а для гасцей фэсту Піт Паўлаў выканае некалькі сваіх песен.
Кожны зможа паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі З 12 гадзін пачынаем фарміраваць групы, жадаючых бліжэй пазнаёміцца з мястэчкам і адпраўляемся на экскурсіі па Ракаву. Упершыню, у межах фестывалю, на галоўнай плошчы будзе арганізаваны флэшмоб “Затанчым разам” і проўдзе фота-пленэр. Лепшыя фота-работы будуць вызначаны з дапамогай інтэрнэт галасавання,а іх аўтары атрымаюць спецыяльныя ўзнагароды. Хэдлайнеры фестывалю – “Стары Ольса” (Беларусь) і “Kapela ze Wsi Warszawa” (Польшча).
Дата обновления: 17 августа 2018