Купалле – адна з нешматлікіх старажытных традыцый продкаў, якую сучасныя беларусы дагэтуль памятаюць. У далекія часы Купалле прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння, аднак магло святкавацца і ў блізкія даты. Таму і цяпер гэтае свята на Беларусі святуюць у розныя даты, з якіх самыя распасюджанныя з 23 на 24 чэрвеня ды з 6 на 7 ліпеня.
З даўніх часоў у купальскія дні беларусы весяляцца, водзяць карагоды і паляць вогнішчы, якія увасаблялі сонца і надзяляліся сілай даваць ураджай. А найбольшы каларыт свята Купалля захаваўся менавіта ў вёсках. Таму сёння вашай увазе репартаж са святкавання купальскага свята ў невялічкім мястэчку Сянкоўшчына, што месціцца на Гродзеншчыне.
P.S. 7 ліпеня святкуюцца народзіны славутага беларускага паэта Янкі Купалы - таму Іван Дамінікавіч Луцевіч і ўзяў гэткі псеўданім. З гэтай нагоды публікуем адзін з яго купальскіх вершаў:
На купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
I шчаслівым быць здаецца!
Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, —
Палажы за абразамі,
Пасвянці сваймі слязамі…
Двойчы, тройчы — а крапліста —
Злі слязою брыльянцістай
I чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу…
Як узыйдуць з зелля кветкі. —
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце!..
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах