Водасховішча Гаць – папулярнае мейсца для адпачынку і рыбалкі на тэрыторыі біялагічнага заказніка «Баранавіцкі» ў Баранавіцкім раёне. З 24 па 26 чэрвеня ў 9 раз на тэрыторыі мясцовай турбазы прайшоў мотафестываль West Region MCC, які збірае тысячы байкераў, меламанаў і проста аматараў вандровак ды тусовак.

Адзначым, што West Region MCC быў першым буйным байкфестам сезону ў Беларусі. На тэрыторыі фэстывалю для яго наведвальнікаў былі арганізаваны наметавае мястэчка, фудкорт, зона для купання, забаўляльная праграмма і дыскатэкі.

За жывы музычны складнік у асноўным адказвалі кавэр-бэнды: «Паралель» (трыб’ют гурта «Король и Шут»), «Lincoln Park» (трыб’ют гурта «Linkin Park»), «Раммы» (трыб’ют гурта «Rammstien»), «Черный вторик» (трыб’ют гурта «Сектор Газа») і іншыя.

У 2020 і 2021 годзе з-за пандэміі фест не праводзіўся, таму West Region MCC быў магчымасцю сустрэцца прыхільнікам вандровак і мотаспорту з розных краін і куткоў Беларусі. У нашай фотасправаздачы мы пакажам атмасфэру, якая панавала на на беразе маляўнічага водасховішча Гаць у мінулыя выходныя.

 

 

 

Куды ў Беларусі паехаць на выходныя? Афіша на Holiday.by тут

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах