Улетку вельмі запатрабаваным становіцца падарожжа па нашай краіне на выходных. І самым актуальным тановіцца падарожжа ў жывапісныя мейсцы каля вялікай вады. Усе адразу скажуць – Браслаўскі раён, Нарач! Так, але ёсць і менш раскуручаныя мейсцы, але вельмі перспектыўныя ў турыстычным плане. І вядома адно з самых, пакуль яшчэ недаацененых мейсцаў на Беларусі, гэта чароўнае мястэчка Зэльва! Не верыце? Тады, Let’go!
Галоўнай воднай славутасцю Зэльвы з’яўляецца мясцовае водасховішча - найбуйнейшы вадаём Гродзенскай вобласці. Гэтак званае «Зэльвенскае мора» cтворана на рацэ Зэльвянка ў 1983 годзе у мэтах арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі. А выйшла яшчэ і папулярнае турыстычная мейсца для адпачынку ды рыбалкі пасярод каля лесапарка. З поўначы да вадасховішча падыходзіць гарадскі пасёлак Зэльва. Вось пра яго дзівосы і турыстычныя пэрпектывы мы сення і раскажам вам, паважаныя чытачы.
Адразу расскажам пра гісторыка-культурныя каштоўнасці. Распачнём мы нашую вандроўку па Зэльве з неагатычнага касцёлу Святой Троіцы 1913 пабудовы. Тэрыторыя вакол гэтага фотагенічнага храма вельмі дагляджаная мясцовымі вернікамі, і там можна адпачыць ад летнега сонейка і падумаць пра вечнае.
Быў калісці ў Зэльве і другі касцел, які быў разбураны падчас Другой Сусветнай Вайны. А месціўся ён на ўзгорку, які ўзвышаецца над наваколлем на 20-25 мэтраў, і мясцовыя жыхары называюць яго «касцельнай гарою». І ў далекім 1470 годзе тут быў пабудаваны касцёл, які віднеўся на ўсе наваколле.
Таксама каля развалін касцёла ёсць і помнік трагічным падзеям, які здарыліся 2 студзеня 1907 года, падчас канфлікту мясцовых каталікоў з царскімі ўладамі. Дайшло нават да таго, што царская ужыла сілу: 30 чалавек атрымалі раненні, а сем вернікаў загінулі. Імёны загінуўшых зараз высечаныя на помніку ў гонар тых сумных падзей, які стаіць на «касцельнай гары». Адзначым, што на гару, да помніка і рэшткаў вядуць акуратненькія лествіцы і сцежка.
Таксама ў Зэльве і дзеючая праваслаўная царква Святой Троіцы. Храм быў пабудаваны як грэка-каталіцкі ў 1815 годе на падмурку старадаўняй драўлянай праваслаўнай царквы, 1443 года пабудовы.Тэррыторыя царквы таксама вельмі файна ўпарадкавана, тут знаходзяцца магілы святароў, а таксама помнік знакамітай беларускай паэтке Ларысе Геніюш (1910-1983), якая апошнія гады свайго жыцця жыда менавіта ў Зэльве і была прыхаджанкай гэтай царквы. Сам помнік паэткі быў пастаўленны ў 2003 годзе з дабраслаўлення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (1935-2021).
Добраўпарадкаваным ёсць і цэнтр Зэльвы. Тут ёсць і драўляныя скульптуры, і дагляджанныя тратуары і дарогі, і шыльдачкі вуліц на беларускай лацінке, і нават помнік каню. Чаму менавіта гэтай жывёле? У 1720 годзе Сапегі атрымалі права праводзіць у Зэльве (само мястэчка кірмаш упершыню згадваецца ў 1258 годзе) кірмаш, які стаў адным з самых буйных не толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але і ва ўсей Эўропе. Гандлявалі ў асноўным коньмі, таму цяпер на галоўнай плошчы Зэльвы красуецца помнік гэтай хатняй жывёле. І, між іншым, у Зэльве і зараз у жніўні праводзіцца «Ганненскі», які ёсць сапраўдным брэндам гэтага старажытнага райцентра, і гэта вельмі крута. У цэнтры мястэчка паўсюль напамін пра гэты кірмаш, і нават кавярня «Ганненскі падворак».
Што тычыцца кавярань, рэстарацый і іншых мест адпачынку, ты пакуль у невялічкім мястэчку іх няшмат. Але, калі турысты сюды паедуць, то яны тут абавязова з’явяцца, бо як кажуць «спрос требует предложение». А пакуль зазначым, што цэнтар Зэльвы вабіць сваей утульнасцю, і спакоем. І тут у летнім павільене прадаюць смачнейшае марозіва на развес – усяго за 1 рубель 30 капеек за порцыю!
Цяпер мы перамясцімся да мясцовай зоны адпачынку на берагу вадасховішча, які месціцца каля вялікай дарогі, адкуль ідзе ажыўленны шлях з Беластока і Гродна да Баранавічаў ды Мінска. І шматлікія мінакі, адмыслова спыняюцца тут, каб адпачыць, і паглядзець на мясцовае мора. Таксама тут вельмі прыемна уразіла дабраўладкаванасць пляжу – хочаш купайся, хочаш загарай, хочаш грай у футбол ці валейбол.
Турыстычны патэнцыял у Зэльве вельмі высокі. Бо тут ёсць і вялікая гісторыя яшчэ з часоў ВКЛ, і шыкоўная прырода з аграмадным вадасховічам, і «Ганненскі кірмаш», як сучасны турыстычны брэнд мястэчка.
– З кожным годам Зэльва толькі прыгажэе і становіцца ўсе больш прывабнай для адпачынку і турыстаў. Асабліва летам тут ТОП! – падсумавала наш рэпартаж жыхарка Зэльвенскага району Карына, якая зараз навучаецца ў Гродна.
Так што, сардэчна прапануем вам прыехаць да Зэльвы, шаноўныя наведвальнікі сайта!
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах