Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” зноў запрашае дзяцей і дарослых 18 ліпеня на свята беларускай мовы і культуры “У роднай мовы роднае карэнне”. Пачатак а 12-й гадзіне.
Вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах.
Праграма:
- Гульні – забавы з дарослымі і дзеткамі
- Музыка ад беларускіх музыкаў
Вы будзеце мець задавальненне паслухаць цудоўныя беларускія песні ў выкананні славутага беларускага калектыва “Вербіца”
- Майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад Яварыны
- Досціпы ды забаўкі,кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка
- Беларускі кракадзіл
- 5 крокаў да беларускай душы
- Беларуская мова – крыніца народнай мудрасці
- Птушыны “грай”
- Янка Купала на Яна Купала
- Паэтычны дыспут
- Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а мовай
- Беларуская класіка на новы капыл
- Кемікі ды байкі ад старога дзеда
- Лекцыя пана Валер'яна.
Мінулыя выхадныя свята ўдалось на славу, таму вырашана было паўтарыць. Запрашаем усіх
Фоторэпартаж - https://cloud.mail.ru/public/5gXv/CMWuSmw5e
Тэлефон для сувязі: +375 (44) 544-54-51
Сайт: parksula.by
Кошт уваходнага квітка – 12 рублеў для дарослых, 6 рублеў – для школьнікаў.
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах