Грамніцы заўсёды ўспрымаліся, як дзень сустрычы зімы і лета. Таму ўжо з пачатку лютага ў некаторых рэгіенах Беларусі пачынаюць спяваць вяснянкі. Мы таксама зробім гэта ў музеі 15 лютага.
Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў, 15 лютага – у праваслаўных вернікаў.
Толькі ў нас вы зможаце паглядзець, як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі, даведаецца, навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуць першыя веснавыя песні і павадзіць карагоды каля вогнішча!
Вас чакае:
- расповяд аб святкаваннi грамнiц;
- майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
- частаванне гарбатай з зёлак;
- конкурсы;
- беларускія народныя забавы і танцы;
- карагоды, спевы каля вогнішча.
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах