28 верасня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць ўнікальны ваенна-гістарычны фестываль «Восень. 1915», які прысвечаны гераічным падзеям Першай сусветнай вайны.
У рамках першага ваенна-гістарычнага фестывалю «Восень. 1915» наведвальнікі змогуць акунуцца ў атмасферу аднаго з самых маштабных ваенных канфліктаў у гісторыі чалавецтва і бліжэй азнаёміцца з ключавымі падзеямі тых гадоў.
Цвіком фестывалю стане рэканструкцыя бою за беларускую вёску паміж нямецкімі і расійскімі войскамі ўвосень 1915 года, які прайшоў у рамках «Свенцянскага прарыву». Дадзеная падзея адбылася ў рамках «Віленскай аперацыі», калі немцы прарвалі абарону расійскіх войскаў і перайшлі ў наступ. Перадавыя нямецкія часткі змаглі дайсці да Мінска, аднак расійскія войскі правялі контрудар і адкінулі сілы праціўніка, стабілізаваўшы пры гэтым лінію фронта. У рэканструкцыі будуць прадстаўлены розныя часткі Рускага імператарскага і Германскага войска ў поўным абмундзіраванні ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту Першай сусветнай.
Таксама для наведвальнікаў фестывалю на тэрыторыі музея будзе працаваць анімацыйны лагер, дзе экскурсанты змогуць бліжэй пазнаёміцца з побытам салдатаў расійскага войска і сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны. Таксама наведвальнікі змогуць навучыцца асновам штыкавога бою, кавалерыйскай падрыхтоўцы, праверыць свае веды па лётнай падрыхтоўцы, наведаць тэматычную фотазону з макетам легендарнага кулямёта «Максім» і антуражнай адзежай.
Наведаць фестываль можна ў рамках пазнавальнай экскурсіі «Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту».
Падрабязней азнаёміцца з праграмай фэсту.
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах