Праект «Край|BY» выпраўляецца ў апошняе падарожжа другога сезону! Сёння наш шлях ляжыць у Клецк – горад, які стагоддзямі знаходзіўся ў цені свайго яснавяльможнага суседа Нясвіжа, хоць і мае не менш адметную гісторыю!
Людзі тут сяліліся яшчэ ў часы рымскіх імператараў, а драўляны замак збудаваў сам Яраслаў Мудры. Менавіта Клецк паставіў тлустую кропку ў гісторыі татарскіх наездаў. А на гаспадарчых падворках дагэтуль хаваецца ўспамін пра Мікалая Радзівіла Чорнага! А галоўная плошча Клецка названая ў гонар каго б вы думалі? Не Леніна і нават не найзнакаміцейшага тутэйшага жыхара Сымона Буднага, а ў гонар Уладзіміра Маякоўскага. Чаму – пакуль ніхто растлумачыць не здолеў. Можа, ведаеце вы?
Пішыце на razam@budzma.org, запрашайце ў госці, натхняйцеся online-падарожжамі праекта «Край|BY», вандруйце і адкрывайце для сябе Беларусь! Будзьма разам!
«Край|BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».
Інтэрактыўная мапа Беларусі на Holiday.by
Таксама чытайце:
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах