Як і любы неабазнаны аўтамабіліст, вы праміняце вёску Дукора не спыняючыся. Вядома, калі папярэдне не паглядзіце сённяшні выпуск праекта «Край|BY»!
Па-першае, менавіта Дукору можна лічыць радзімай беларускага цырку! Калісьці вёска была зайздросным гандлёвым цэнтрам усёй Мінскай губерні і выхавала апошняга на сённяшні дзень беларускамоўнага кіраўніка краіны. А яшчэ ў Дукоры месціцца ўнікальная капліца верацярпімасці! Можа, бачылі такія дзе-небудзь яшчэ? Пішыце на razam@budzma.org!
Затрымаемся ў Дукоры online разам з праектам «Край|BY»!
«Край|BY» — серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».
Інтэрактыўная мапа Беларусі на Holiday.by
Таксама чытайце:
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах