60 кіламетраў па добрых дарогах на паўднёвы ўсход ад Мінска — і мы ў колішнім логавішчы самай небяспечнай мафіі ў ВКЛ і «гняздзе рэвалюцыйнай заразы» часоў Расійскай імперыі — вёсцы Блонь! Што ж… каму гняздо, а каму і рэвалюцыйная Мекка...
Адкрывайма Беларусь такой, якой яна ёсць насамрэч, разам з праектам «Край|BY»!
«Край|BY» — серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».
Інтэрактыўная мапа Беларусі на Holiday.by
Таксама чытайце:
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах