Каб адчуць сябе ў даўнім партовым горадзе, неабавязкова выязджаць за межы Беларусі! Менавіта ў гэтым мястэчку ў часы ВКЛ распачынаўся вялікакняскі рачны шлях у Балтыйскае мора. Тады ж горад быў і цэнтрам фаянсавай вытворчасці, а ў ХІХ стагоддзі меў даўжэзную «барную мілю».
Ну як? Зацікавіліся? «Край|BY» выпраўляецца ў Новы Свержань — улюбёны гарадок Якуба Коласа! Далучайцеся!
«Край|BY» — серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».
Экскурсіі па Беларусі на Holiday.by
Таксама чытайце:
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах