Засумавалі па беларускаму Мінску? Ня ведаеце, чым заняць сабе ўвечары 17 лютага? Мы знайшлі для вас адно цікавае мерапрыемства.
17 лютага ў клубе "Графіці" пройдзе канцэрт у памяць Аляксандра Башлачова, геніяльнага рускага рок-паэта. Гэты канцэрт - не трыб'ют на Башлачова, і зусім не вечарына рускага року. Проста ў гэты дзень маладыя мінскія музыкі і паэты дадуць разрад, каб шарахнула, у памяць пра Сашбаша.
Генератарамі электрычнасці выступяць такія выдатныя гурты і выканаўцы як:
- Яўген Барышнікаў;
- "Нельга забыць";
- Віталь Рыжкоў;
- "Бабэобі" (Дар'я Кадамская і Ксенія Шашко);
- "Гарадскі вал" (музычна-падрыўная брыгада пад кіряўніцтвам Р. Абрамчука).
Пачатак канцэрта - 19.00.
Чытайце таксама па тэме:
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах