Надвор’е радуе лёгкім сняжком, а тыдзень радуе разнастайнымі падзеямі! У апошнія восеньскія ды першыя зімовыя дні мы даведаемся, як настрой у Касі Камоцкай, патанчым разам з гуртом “Pawa”, паспяваем на прэзентацыі гурта “ili-ili”, пашпацыруем па беларускім мясцінам Вільні ды зазірнем на адмысловую выставу.
Творчая сустрэча з беларускай рок-князёўнай Касяй Камоцкай адбудзецца ўжо ў пятніцу, 29 лістапада. У наведвальнікаў рок-бара “Крылы” будзе ўнікальная магчымасць паслухаць любімыя песні, пазнаёміцца ды паразмаўляць са спадарыняй Камоцкай ва ўтульнай атмасферы. Раім прыйсці ў бар як мага раней, бо ўваход на сустрэчу будзе вольны.
Дзе: рок-бар “Крылы” (вул. Даўгабродская, 24)
Калі: 29 лістапада, пятніца, пачатак а 19:00
Кантакты: +375(29) 649-08-88
Уваход вольны
У першы каляндарны дзень зімы нас запрашаюць на Фэст альтэрнатыўнай музыкі, які прымеркаван да сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Радаваць публіку сучаснай беларускай музыкай будуць гурты “Сцяна”, “Рикошет”, “IQ-48” ды “Avias”. Драйв, лірыка ды бадзёрасць па-беларуску!
Дзе: клуб Re:public (вул. Прытыцкага, 62)
Калі: 1 снежня, нядзеля, пачатак а 18:00
Квіток: ад 40.000 руб
Кантакты: +375(29) 110-35-35; +375(29) 649-08-88
Гурт “Pawa” запрашае усіх аматараў сапраўднай музыкі на этна-дэнс! У чацвер сцены рэстарану “Піўная гісторыя” будуць падскокваць разам са сваімі гасцямі: усядзець на месце пад такую музыку проста немагчыма! “Pawa” - гэта эклектыка ў чыстым выглядзе: спалучэньне традыцыйнай сярэднявечнай музыкі з сучаснымі электроннымі стылямі. І вельмі смачнае спалучэньне, таму пятага снежня рыхтуемся да сапраўднага сярэднявечнага драйву.
Дзе: рэстаран “Піўная гісторыя” (1-й Загарадны завулак, 20 - ст. м. Маладзёжная)
Калі: 5 снежня, чацвер, пачатак а 20:00
Кантакты: +375(29) 178-33-33; +375(29) 444-44-47 - замова столікаў
Уваход вольны
У чацвер няблагай альтэрнатывай этна-матывам становіцца сучасная беларуская музыка: гурт “ili-ili” прэзентуе беларускамоўны альбом “Ліст”. У складанку ўвайшлі як новыя песні, так і старыя апрацаваныя. Як сцвярджаюць самі ўдзельнікі гурта, альбом створаны, каб узгадваць пра свой родны край на чужбыне, “быццам бы ліст самому сябе з-за мяжы”. Паслухаць лірычна-бадзёрыя песні можна ў клубе Re:public.
Дзе: клуб Re:public (вул. Прытыцкага, 62)
Калі: 5 снежня, чацвер, пачатак а 19:00
Квіток: 80.000 руб, столікі - 120.000, студэнтам зніжка 25%
Кантакты: +375(29) 110-35-35
У суботу шмат беларусаў знікнуць з краіны, але ненадоўга, усяго толькі на 2 дні. Бо 3-га лістапада ў Вільні прэзентуе свой першы беларускамоўны альбом гурт “Ляпіс Трубяцкі”. Але ж мы пра яго распавядаць ня будзем, бо ўсе і так пра яго ведаюць ;) Тым больш, што квіткі зніклі з кропак продажу некалькі тыдняў таму. А распавядзем мы пра ну вельмі цікавую падзею: экскурсія “Шпацыр па беларускай Вільні”. 30-га лістапада шчаслівыя ўладальнікі шэнгенскіх візаў змогуць даведацца пра беларускія кнігарні, дамы вядомых беларускіх дзеячоў, паглядзяць на першую рэдакцыю “Нашай Нівы” ды, калі пашанцуе, завітаюць ва ўлюбёны бар Уладзімера Караткевіча! Унікальная магчымасць раскрыць усе віленска-беларускія таямніцы.
Дзе: каля Вострай Брамы, (вул. Вастрабрамская - Aušros Vartu gatve)
Калі: 30 лістапада, субота, сустрэча а 15:30 па мясцовым часе
Кантакты: +37060132952, Валерыя (нумар літоўскі)
Удзел у экскурсіі вольны, але ж ахвяраванні вітаюцца
30-га лістапада адчыніць свае дзверы ўнікальная выстава “Белая Русь і яе суседзі”. Да нацыянальнага гістарычнага музея прыехалі помнікі традыцыйнай культуры са збору Расійскага этнаграфічнага музея, г. Санкт-Пецярбург. На выставе прадстаўлены больш за 700 экспанатаў, якія распавядаюць пра гісторыю і побыт народаў, калісьці засяляўшых беларускія землі: латышы, літоўцы, палякі, украінцы, беларусы і іншыя. Шмат увагі надзяляецца традыцыйнаму касцюму ўвогуле ды вясельнаму строю ў прыватнасці.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Марса, 12)
Калі: штодня з 11:00 да 19:00 (акрамя панядзелку)
Квіток: 25.000 для дарослых, 12.500 для школьнікаў, 20.000 для студэнтаў (квіток агульны па ўсяму музею).
Выстава адкрыта для наведванняў да 26 студзеня.
Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах