Яшчэ тыдзень-два мы можам выйграць у зімы ды займацца рознымі любімымі справамі. А ўжо ад пачатку снежня наляціць перадкалядная ліхаманка: думкі пра месца святкавання, падарункі, пакаванне сюрпрызаў, гарошак для салатаў ды бенгальскія агенчыкі. Таму Holiday.by раіць любым чатычам адпачыць напярэдадні адпачынку! ;)

Беларуская вечарына ў Інстытуце журналістыкі БДУ запрашае студэнтаў і не толькі пабавіць час па-беларуску! У праграме вечара чакаюцца беларускія гульні, майстар-клас па танцах, музыка ды спевы ў хатняй адмасферы. Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” ды літаратурнага конкурсу “Брама мар”. Хатнюю музычную атмасферу будзе падтрымліваць капэла “Дзвіна”. Будзьма адпачываць разам!

Дзе: Інстытут журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9; хол пятага паверха)

Калі: 22 лістапада, пятніца, пачатак а 19:00

Уваход вольны

Аўтар фота: Святлана Клепікава
Аўтар фота: Святлана Клепікава

У суботу можна паслухаць цікавую лекцыю па беларускіх абрадавых і неабрадавых ляльках. У сядзібе “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” чакаюць усіх, хто няроўна дыхае па традыцыйнаму адзенню ды дзіцячым забаўкам. Правядзе лекцыю Ірына Юр’еўна Смірнова, этнограф з 25-гадовым стажам. Пасля лекцыі ўсіх жадаючых чакае майстар-клас па гульнявых ляльках, таму прыхапіце з сабою тое, з чаго будзеце ствараць свой маленькі цуд: тканіну (абавязкова мець і белую, і каляровую), ніткі, розныя прыгожыя дробязі (стужкі, карункі, бусіны, бісер). Папярэдняя трэба патэлефанаваць ды зарэгістравацца.

 Дзе: сядзіба РМГА “СЭТ” (вул. К. Лібкнехта, 112)

Калі: 23 лістапада, субота, пачатак а 14:00

Квіток: 50.000 руб

Кантакты: +375(29) 275-27-71


Танцы сур’ёзныя, танцы падрыхтоўчыя. У нядзелю ўжо знаёмы нам танцавальны эксперт Сяргей Выскварка будзе рыхтаваць сваіх гасцей да конкурсу беларускіх танцаў “Мяцеліца-2013”. Можна папрактыкавацца для перамогі, а можна і для асалоды. Чакаюць усіх, хто ўжо ўмее хадзіць. А вось у конкурсе змогуць прыняць удзел толькі пары ад 16 год.

Дзе: школа №60 (вул. К. Лібкнехта, 82)

Калі: 24 лістапада, нядзеля, з 13:00 да 15:30

Квіток: 30.000 руб, а шчаслівыя школьнікі могуць танчыць бясплатна

Кантакты: +375(25) 905-95-89


Прыцягальная Паліна Рэспубліка зайграе для публікі ўвечары нядзелі. Маладая ды прыгожая спявачка распавядзе нам некалькі музычных гісторый пра пачуцці, каханне, сяброўства ды сусветную прыгажосць. Паліна чакае сваіх слухачоў, бо, як яна сама кажа, “без вас і канцэрт не канцэрт!”.

Дзе: рок-клуб “TNT” (вул. Рэвалюцыйная, 9)

Калі: 24 лістапада, нядзеля, пачатак а 21:00

Квіток: 50.000 руб

Кантакты: +375(29) 655-55-55


Гэтым аўторкам палац культуры імя Ф. Шарко запрашае на вечарыну, прысвечаную гомельскім танцам. Вучыць нас правільным рухам будзе Ірына Глушэц. Не забываемся на зручны абутак, добры настрой ды вадзіцу, бо танцы - справа ой якая гарачая! ;)

Дзе: Рэспубліканскі палац культуры імя Н. Ф. Шарко (вул. Уральская, 3)

Калі: 26 лістапада, аўторак, пачатак а 19:00

Квіток: 25.000 руб

Кантакты: +375(33) 603-72-52

Аўтар фота: Ксенія Чысцякова
Аўтар фота: Ксенія Чысцякова

Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах