Музыкі занадта многа не бывае, вырашылі мы на гэтым тыдні. Бо нас чакаюць тры канцэрты на любы густ, танцы ды прэзентацыя дыска з чароўнымі песнямі… Але аб усім па чарзе.

Пачнем наш музычны марафон у суботу: гурт Аkute выступіць з драйвовай праграмай “Мы цалуем сонца”. Хлопцы з Магілёва раскруціліся так, што квіткі на іх канцэрты разлятаюцца з хуткасцю святла. Але, калі моцна пастарацца, можна паспець выхапіць пропуск у свет сучасных беларускіх песен ды драйва напалову з лірыкай.

Дзе: клуб “Re:public” (вул. Прытыцкага, 62)

Калі: 16 лістапада, субота, пачатак а 19:00

Квіток: 90.000 руб - 140.000 руб

Кантакты: +375(29) 649-08-88


У нядзелю галерэя "Ў" адчыняе свае дзверы для гасцей прэзентацыі: дыск аўтэнтычных песень "Пад ясну зарыцу" 1968-69 гадоў запісу. Сучасны беларускі пісьменнік Сяргей Панізнік зрабіў складанку з матэрыялаў этнаграфічных экспедыцый па Міёршчыне. Паслухаць, як збіраліся запісы ды як рабілася складанка можна бясплатна: падчас імпрэзы ўваход у галерэю вольны. Таксама на прэзентацыі прагучаць песні ад вядомых беларускіх фолк-калектываў ды спевакоў: Вурай, Кудмень, Паўночная Сухадроўка, Юлiя Лiтвiнава, Раман Яраш.

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37 а)

Калі: 17 лістапада, нядзеля, пачатак а 18:00

Кантакты: +375(17) 286-31-68; +375(29) 565-72-18

Уваход вольны

Нейкая прэзентацыйная нядзеля ў нас атрымоўваецца, бо альтэрнатывай складанкі аўтэнтычных песен стане жывы канцэрт. Легенда сучаснага сярэднявечча гурт “Стары Ольса” прэзентуе новы альбом! У нядзелю ўвечары палац культуры МАЗу будзе напоўнен гукамі дуды, свірэлі, барабанаў, гусляў, акарыны, варгана ды іншых традыцыйных інструментаў. У бліжэйшы тыдзень гурт збіраецца аб’ехаць з прэзентацыяй некалькі беларускіх буйных гарадоў ды сталіцу суседкі Украіны Кіеў. Мінск - першы ў шэрагу, таму спяшаемся набыць квіткі на ўнікальную падзею.

Дзе: палац культуры мінскага аўтазавода (пр. Партызанскій, 117 а)

Калі: 17 лістапада, нядзеля, пачатак а 19:00

Квіток: 70.000 руб - 140.000 руб

Кантакты: +375(29) 649-08-88

 
 

Танцы - гэта як сапраўднае каханне: назаўжды! Менавіта з такімі шчаслівымі думкамі мы збіраемся ў аўторак на вывучэньне новых і новых побытавых танцаў. Гэтым разам нас чакаюць полькі-вальсы. Прыгожыя, самавітыя, прыемныя. Усе ўмовы, каб браць з сабой сваю другую палову ды ўяўляць сябе атмасферу стогадовай даўніны… Капела “На Таку” як заўжды чакае нас ды нагадвае, што танцавальныя вечарыны на Уральскай лепш за фітнэс!

Дзе: Рэспубліканскі палац культуры імя Н. Ф. Шарко (вул. Уральская, 3)

Калі: 19 лістапада, аўторак, пачатак а 19:00

Квіток: 25.000 руб

Кантакты: +375(33) 603-72-52

Аўтар - Ксенія Чысцякова
Аўтар - Ксенія Чысцякова

21-га лістапада сапраўднае свята: творчы вечар іншай беларускай легенды Змітра Вайцюшкевіча. З нагоды дня народзінаў Уладзімера Караткевіча падрыхтавана адмысловая праграма. Атмасфера кахання, лірыка вершаў вядомага паэта, любоў да радзімы… Спадар Вайцюшкевіч ведае, як прымусіць публіку адчуваць.

Дзе: прастора “Арт Сядзіба” (зав. Інструментальны 6, офіс 105)

Калі: 21 лістапада, чацвер, пачатак а 19:00

Кантакты: +375(29) 328-16-72

Уваход вольны


Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах