Шчыра віншуем нашых чытачоў з надыходам восені - самым смачным часам для канцэртаў ды гарадскіх фестываляў! Але ж мы не збіраемся забывацца і на вандроўкі па роднай краіне. Каго паслухаць, куды схадзіць ды што карыснага для сябе даведацца чытайце ў чарговым аглядзе.
Калі вас цікавяць пытанні здаровага харчавання, агра-культурны фэст на гэтых выходных будзе адмыслова для вас! 31 жніўня і 1 верасня на пляцоўцы галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца самы экалагічны фэст месяца. Майстар-класы, прэзентацыі, дэгустацыі, экскурсіі ды канцэрты на агра-культурную тэматыку - ўсё, чаго толькі можа захацець душа! Хопіць інтэрактыву і для дзетак: лэнд-арт, маляванкі, вітамінны майстар-клас ды гульні. Не прапусці самыя экалагічныя выходныя месяцу!
Дзе: галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр.Незалежнасці, 37 А)
Калі: 31 жніўня - 1 верасня (пачатак мерапрыемстваў а 12:00).
Кантакты: +375 (17) 2863168; +375 (29) 3290610
Уваход вольны
Як ужо традыцыйна склалася, на пешаходнай вуліцы Карла Маркса на гэтых выходных для нас і вас будуць граць сапраўдныя акулы беларускай музыкі - капэла “На таку”. У суботу шукаем чароўную музыку ды вучымся беларускім народным побытавым танцам у прыемнай кампаніі. Узрост ды вашы танцавальныя здольнасці значэння не маюць. Танчаць усе!
Дзе: пешаходная вуліца Карла Маркса
Калі: 31 жніўня, субота, з 18:00 да 21:00
Уваход вольны
Пачаць восень з добрых справаў нам прапаноўвае “Беларускі дзічяцы хоспіс” пры падтрымцы праэкту “Мае Сэнс”. У халаднаватую вераснёвую сераду у клубе “RE:PUBLIC” нас чакаюць зоркі беларускай сучаснай сцены, сярод якіх гурты “S°unduk”, “Naka”, “Дзявяты міліметр”, “Sun and Ocean”, а таксама Алег Хаменка ды Рэспубліка Паліна. Усё гэта - “Дабрачынны канцэрт выдатнай музыкі”. Усе сабраныя сродкі будут пералічаны на карысць дзетак, якія знаходзяцца на стацыянарэ хоспіса. Файная нагода зрабіць добрую справу!
Дзе: клуб “RE:PUBLIC” (вул. Прытыцкага, 62)
Калі: 4 верасня, серада, 18:00
Квіток: папярэдне 80.000 руб, у дзень канцэрта 100.000 руб
Кантакты: +375 (29) 1103535
Для тых, хто хоча адчуваць сапраўдныя эмоцыі менавіта па-беларуску, прапаноўваем прагляд дубляванага фільма “Нябачны бок” - першы оскараносны фільм у беларускім кінаклубе. Гісторыя зоркі амерыканскага футболу Майкла Оўэра ўмяшчае і сямейныя, і футбольныя, і асабістыя душэўныя перажыванні. Спартовая драма, заснаваная на рэальных падзеях нікога не пакіне абыякавым. Арганізатары зладзілі невялічкую акцыю: усім гледачам, якія прыйдуць з сымболікай амерыканскага футболу (будзь то саколкі, сцягі, бейсболкі ды гэтак далей) - бясплатны гарачы напой на выбар (гарбата ці кава).
Дзе: крэатыўны кластар МЕ100 (пр. Незалежнасці, 58 корп. 6)
Калі: 5 верасня, чацвер, 19:00
Квіток: 25.000 руб (студэнтам і навучэнцам 15.000 руб)
Працяг фільма 2 гадзіны 9 хвілін.
А яшчэ на працоўна-вучэбным тыдні прапаноўваем паглядзець на адное з самых старажытных беларускіх рамёсел - выцінанку. Творчая выстава прац Вольгі Бабурынай месціць у сябе асабістае ўвасабленне ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека - настолькі сур’ёзна падыйшла да пытання мастачка.
Дзе: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)
Калі: штодзённа з 11:00 да 19:00 (акрамя нядзелі ды панядзелка)
Квіток: дарослым 6.000 руб, студэнтам 4.000 руб, дзеткам 3.000 руб
Кантакты: +375(17) 2882468
Спяшайцеся, выстава адкрыта для наведванняў да 7 верасня.
Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах