Напрыканцы лета мы вырашылі аб’ездзіць усе магчымыя і немагчымыя фэсты. Гэтым разам абіраем вольнае музычнае паветра, чыпсавы дзень ды свята трох Спасаў. А на працоўным тыдні абавязкова зазірнем на жнівеньскую выставу народных промыслаў. Падрабязнасці пра ўсё гэта шчасце шукайце ніжэй.
Нічога не бывае смачней за вольнае паветра летніх начэй! Як іх адчуць? Усё проста. 24 жніўня трэба дабрацца да хутара “Шаблі”, набыць квіток, паставіць намёт. Далей - як сэрдцайка падкажа! У гэтым годзе фестываль “Вольнае Паветра” прапаноўвае традыцыйную ярмарку, забаўляльныя пляцоўкі, 200-мятровы тралей, турнір па кіданні каровіных кізякоў ды шмат іншага. Але ж галоўным чыннікам далучыцца да фестываля з’яўляецца, натуральна, канцэртная праграма. У наведвальнікаў свята будзе магчымасць паслухаць такіх выканаўцаў, як Kriwi, Re1ikt, Theodor Bastard, Akute, DmiTri Endemic, Feindrehstar ды іншыя. Музычная частка пачнецца а 16.00 і працягнецца ажно да 4 гадзін раніцы, таму драйву быць!
Дзе: хутар “Шаблі” (в. Малае Запруддзе, Валожынскі раён, Мінская вобласць).
Калі: 24 жніўня, пачатак а 16.00
Квіток: 200.000 руб у дзень мерапрыемства
Кантакты: +375 (29) 1408000; +375 (33) 6555596
Чыпсы - гэта такі амерыканызаваны варыянт роднай бульбы. Прыдуман ён был галоўным кухарам аднаго з курортных рэстаранаў ЗША 24 жніўня 1853 года. З гэтай нагоды парк забаў “Dreamland” запрашае сяброў адзначыць 160-годдзе чыпсавага свята. Абяцаюць квест-гульню, конкурсы, шмат падарункаў ды адкрыццё новага атракцыёну. Калі пашчасціць, зможам нават скласці ўласны рэцэпт чыпсаў. Ісці абавязкова, бо які ж сапраўдны беларус абміне бульбяное свята? ;)
Дзе: парк забаў “Dreamland” (вул. Арлоўская, 80)
Калі: 24 жніўня, пачатак а 12.00
Квіток: 75.000 руб для дарослых, 70.000 руб для студэнтаў і школьнікаў, 65.000 руб дашкольнікам
Кантакты: +375 (17) 2285411; +375 (29) 1150176
Выяздных гулянняў на гэтым тыдні ўдосталь. Калі мы застанемся жывы пасля суботы, у нядзелю зранку варта ехаць у Дудуткі працягваць свята! Менавіта там адбудзецца смачны фэст “Млын” з майстар-класам і дэгустацыяй ад Алеся Белага. Самым ласым кавалкам мерапрыемства стане канцэрт усенародна любімага гурта “Крамбамбуля”. Таксама у межах фэста адбудзецца святкаванне трох Спасаў. Пачатак а 10 гадзіне на музейнай плошчы комплекса.
Дзе: музейны комплес “Дудуткі” (Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Пціч)
Калі: 25 жніўня, з 10:00 да 18:00
Квіток: 70.000 руб
Кантакты: +375 (29) 6025250; +375 (29) 6035250
А калі працоўным днём на вас наляціць жаданне паглыбіцца ў фальклёр, завітайце на выставу “Жнівеньскія напевы” - лялькі, куфэркі, дэкаратыўныя пано, строі, рушнікі. Усё, чаго толькі можа пажадаць душа беларуса!
Дзе: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” (пл. Кастрычніцкая, 1 - Палац Рэспублікі)
Калі: штодзённа з 11:00 да 19:00 (акрамя суботы ды нядзелі)
Уваход вольны
Кантакты: +375 (17) 3272612
Экспазіцыя адкрыта для наведванняў да 2 верасня.
Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах