Чароўны летні ўікэнд кіпіць падзеямі: нас чакае шмат музыкі, шмат танцаў, шмат сыра, шмат дабрыні і крышачку пякельнасці.

Сёння ў нас ударны пачатак: у пятнічны вечар мы прапануем наведаць клуб “Граффіці”, дзе адбудзецца вялікі канцэрт праекту “Танцы з Бубнам”. Гучны праект прадстаўляе сабой калабарацыю вядомага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі і іх творчасцю. Міні-альбом праекту быў названы проста і з густам: “B-52”. Менавіта ў пякучай назве змешчана канцэпцыя праекту: выбухны “шот”, інгрыдыенты якога – слова, гук і візуал. Разам з Бубнам выступяць выбітныя беларускія паэты Вольга Гапеева, Алесь Плотка (Байсан) і Ярыла Пшанічны. Здымай лапці, будзьма танчыць!

Дзе: клуб “Граффіці” (зав. Калініна, 16)

Калі: 14 чэрвеня, пятніца, 19:00

Уваход вольны

Кантакты: +375 (29) 6384444; +375 (25) 6384444; +375 (33) 6384444


Калі сімбіёз электроннай музыкі і сучаснай паэзіі вам не даспадобы, прапануем адчуць крыху іншай пякельнасці: камедыя “Чорт і баба”, якую апошні раз паказвалі 14 год таму, не дасць вам знудзіцца! Спектакль некалі быў лаўрэатам Эдынбургскага фестываля тэатральнага мастацтва. У гэтую пятніцу акторы былога тэатра “Дзе-Я?” вяртаюць спектакль у светлую памяць былога рэжысёра тэатра Міколы Трухана. Жывая музыка, спевы, чортавы прыдумкі ды бабскія сваркі - усё гэта пра спектакль “Чорт і баба”.

Дзе: КЗ “Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5)

Калі: 14 чэрвеня, пятніца, 19:00

Квіток: 40.000 руб - 80.000 руб

Кантакты: +375(29) 3654457;  +375 (44) 7348703.

У суботу лёс падкідвае нам унікальны шанец - канцэрт легенды! І гэта не сорак восьмы апошні выступ “Scorpions”, як вы маглі падумаць. Музыка, кампазітар, фалькларыст, выкладчык і пісьменнік Іван Кірчук - вось сапраўдная беларуская легенда! Ужо 18 год Іван Іванавіч з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком славутага этна-трыо “Троіца”, разам з якім ён аб’ездзіў больш за 80 міравых фестывалей - ад Малайзіі да Партугаліі. Уявіце, колькі аматараў фальклорнай музыкі пачулі яго па ўсім свеце! А вы чулі? Калі не - хутчэй бяжыце набываць квіток на творчую сустрэчу “Сонцам асвячуся”.

Дзе: КЗ “Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5), малая сцэна

Калі: 15 чэрвеня, субота, 19:00

Квіток: 110.000 руб і 120.000 руб (продаж у касах горада)

Кантакты: +375 (29) 6715865;  +375 (29) 2544909


Гэтыя выходныя проста зіхацяць альтэрнатывамі. Наступнае мерапрыемства - зусім не дзяцічы спектакль пра дзетак “Маё сэрца б’ецца”. Упершыню гэтая музычная п'еса аўтарства Алены Сітнік і Дар’і Шэінай была пастаўлена ў 2009 годзе. Рэжысёр - Павал Харланчук. Тэма - прыярытэты. У нябеснай школе будучыя дзеткі вывучаюць сур’ёзныя навукі ды рыхтуюцца да галоўнага свята - школьнага “выпускнога”: моманту нараджэння і знаёмства са сваімі бацькамі. Паралельна паказваецца жыццё маладой сям’і, якая стаіць перад выбарам: пазбавіцца ад дзіцяці, якога яны чакаюць, ці захаваць маленькае жыццё? Дзве гісторыі пераплятаюцца і зацягваюць нас у вір эмоцый, пачуццяў, роздумаў. Спектакль адбудзецца ў межах праекту “У абарону жыцця”, яго арганізатары прапаноўваюць конкурс для шчаслівых сямей.

Дзе: КЗ “Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5)

Калі: 15 чэрвеня, субота, 19:00

Квіток: 30.000 руб - 100.000 руб

Кантакты: +375 (29) 1257735;  +375 (29) 7734089


 Акрамя іншага, у суботу у нас ёсць унікальный шанец патрапіць на першы ў Беларусі “Сырны фестываль пад Мінскам”! Дэгустацыя, сырныя спектаклі, танцы, гульні, мышыныя забегі, кулінарныя майстар-класы і, канешне ж, здымкі “Сырнага кліпа”. Строчыцы чакаюць нас!

Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі р-н, п.а. Азярцо:  4км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”)

Калі: 15 чэрвеня, субота,  пачатак у 11:00

Квіток: загадзя 50.000 руб, у дзень фестываля 60.000 руб, навучэнцам да 18 год 30.000 руб, дзеткам да 7 год уваход вольны

Увечары ў нядзелю, пасля насычанай на падзеі суботы, нас зноўку чакаюць беларускія танцы на пешаходнай вуліцы Карла Маркса. Уваход вольны, рухі прыемныя, настрой узнёслы - усе крытэры файнага адпачынку сабраны ў аднім месцы!

Дзе: пешаходная вуліца Карла Маркса

Калі: 9 чэрвеня, нядзеля, 18.00

Уваход вольны

Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах