До Фэста экскурсоводов ровно неделя, так что самое время начать выбирать – на какие именно экскурсии и в каком городе вы хотите попасть. Мы уже рассказывали вам о самых интересных экскурсиях по Минску; об экскурсиях для иностранных гостей столицы; о спецпроекте Фэста – экскурсиях для людей с ограниченными физическими возможностями, слабовидящих и слабослышащих людей; о региональных экскурсиях и единственной автобусной экскурсии Фэста.
Однако интересных экскурсий в Минске 20-21 апреля пройдёт такое большое количество, что вместить их всех в один пост не удалось (хоть мы и очень старались). Напоминаем, что полный перечень экскурсий вы сможете увидеть на нашем сайте уже сегодня вечером, а пока что – продолжаем знакомство с минскими экскурсиями.
Экскурсія “Мінск Станіслава Манюшкі” з Алесем Белым.
З праграмы Фэста: “Горад, дзе рос, вучыўся і тварыў бацька польскай і беларускай нацыянальнай оперы Станіслаў Манюшка, адкрыецца позіркам тых, хто завітае на экскурсію Алеся Белага. Аказваецца, калісьці мінская ратуша жыла актыўным тэатральным жыццём, а з дня прэм'еры першай беларускай оперы прайшло больш 150 гадоў! А якіх знакамітых выхаванцаў адправілі ў вялікі свет настаўнікі мінскай мужчынскай гімназіі! Адчуць атмасферу свецкага салона сярэдзіны 19 стагоддзя і подых даўніны на сучасных мінскіх вулках змогуць усе, хто трапіць у час Станіслава Манюшкі».
Для ўсіх, хто любіць музыку і ведае, што і беларускія землі падаравалі свету нямала знакамітых музыкаў і кампазітараў; а таксам для тых, хто любіць творчасць Станіслава Манюшкі - гэтая экскурсія. Правядзе яе вельмі харызматычны гісторык і краязнаўца, уладальнік аграсядзібы “Марцінова Гусь” пад Мінскам Алесь Белы. А для тых хто яшчэ сумняецца: ісці на экскурсію ці не - твор С. Манюшкі:
Монюшко Станислав - Багатель для фортепиано в Соль минор
На фота: Мінская ратуша
Экскурсія «Легенды і былі Верхняга горада» з Таццянай Шчытовай.
З праграмы Фэста: “У перапляценні рэальнасці і фантазіі, домыслаў і гістарычных фактаў будуць разбірацца экскурсанты падчас экскурсіі Таццяны Шчытовай “Легенды і былі Верхняга горада”. Чаму крыж на касцёле Святога Язэпа ў выглядзе сонца? Дзе знаходзіўся пляц Напалеона? Што перасыпалі на Пярэспе, і хто ж такі легендарны Менеск? Калі ў Нямізе ды Свіслачы кракадзілы жылі? Прыходзьце - і даведаецеся пра ўсё гэта і яшчэ болей!”
Экскурсія вельмі пазнавальная і ў першую чаргу будзе цікавая людзям дапытлівым, усім тым, хто любіць здзіўляць сяброў незвычайнымі фактамі і пачынаць сказ са слоў “А ці ведаеце вы..?” Экскурсія пройдзе па Верхнім горадзе – месцы, якое можна назваць адным з самых “хітовых” у турыстычным Менску. І пра якое кожны хоць раз у жыцці распавядаў сваім гасцям з іншых гарадоў ды краін.
Экскурсия «Единство литературы и живописи: Адам Мицкевич и Валентий Ванькович - переплетение судеб» с экскурсоводом Елизаветой Андрейченко.
Из программы Фэста: «Адам Мицкевич и Валентий Ванькович - всемирно известные имена. Их творческий исток - белорусская земля. Переполненные тоской по Родине стихи Мицкевича и прекрасные полотна Ваньковича - не единственное напоминание современности о той жизни, что когда-то бурлила на улицах губернских и уездных городов, местечек и сел. Чудесным образом во времени и пространстве переплетаются людские судьбы. И об этом до сих пор помнят минские переулки и дворы».
А вот эта экскурсия весьма необычная, и потому отправляемся за чем-нибудь интересненьким к автору экскурсии:
- Елизавета, приоткройте занавес. Что мы услышим/увидим на Вашей экскурсии?
- Экскурсанты окунутся в атмосферу Минска 19 столетия, узнают, кто сидел в Пищаловском остроге, чем занимались минские "черные монашки", какой клад нашли строители на Интернациональной. Но это не главное. Главный акцент - Мицкевич и Ванькович. У каждого своя муза, своя судьба, но их связала большая дружба и горячая любовь к родной земле, к родному народу, для культуры которого они так много сделали.
На фото: усадьба Ваньковичей
Экскурсія “Дуброва Чапскага” з Алесем Спіцыным.
З праграмы Фэста: “Акунуцца ў свет вясновай прыроды, што абуджаецца ад зімовага сну, можна будзе падчас экскурсіі біёлага Алеся Спіцына. Хочаце паназіраць за нараджэннем новага жыцця кветак ды дрэў, абмераць адно з самых старых дрэваў сталіцы ўласнымі рукамі, папоўніць свой багаж ведаў па батаніцы - усе гэта магчыма будзе выканаць падчас найпрыемнейшага праменада. Ну, і даведацца, ці бывалі ў гэтай дуброве графы Чапскія?”
Калі надвор’е не падвядзе, гэтая экскурсія абяцае быць адной з самых масавых. Думаецца, што пасля паўгадавой зімы шмат хто спакусіцца магчымасцю правесці гадзіну-другую на свежым вясеннім паветры ў цікавай кампаніі.
Экскурсія “Мінск татарскі” з Арсэнам Сівіцкім.
З праграмы Фэста: “Скуль і калі з’явіліся татары на беларускіх землях і ў Менску? Якія традыцыі захавалі праз стагоддзі? Дзе былі Татарскія агароды і які лёс у мінскай мячэці? Аб усім гэтым вы даведаецеся на экскурсіі "Мінск татарскі" Арсэна Сівіцкага”.
Гэтая экскурсія з’яўляецца адной са “старажылаў” Фэсту. Вось ужо 4 гады Арсэн з аншлагам праводзіць гэтую экскурсію. Спадзяемся, што і гэты год не будзе выключэннем!
Экскурсія “Трасцянец” з Сяргеем Яўгенавічам Новікавым.
З праграмы Фэста: “Гісторыя апошняй вайны на нашых землях. Гэта тэма дужа папулярная і сёння, але часам усё яшчэ невядомая. Гэта адносіцца і да Трасцянца. Праверыць гэтае сцверджанне можна, калі запытаць у нашых жыхароў, ці ведаюць яны што Трасцянец на сённяшні дзень лічыцца чацвёртым ў свеце (пасля Асвенцыма, Майданэка і Трэблінкі) месцам гібелі людзей за часамі вайны? Трасцянец - найбуйнейшае на тэрыторыі былога СССР месца гібелі людзей у гады Вялікай Айчыннай. Мала хто дасць пра гэта сцвярджальны адказ. Выправіць такую сітуцыю дазволіць веданне сваёй гісторыі. Экскурсію па Трасцянцы праводзіць загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму Сяргей Яўгенавіч Новікаў. Сяргей Яўгенавіч мае ўнікальную распрацаванаю экскурсію, якую ўжо некалькі гадоў праводзіць сваім студэнтам. Падчас Фэста экскурсію зможа наведаць любы жадаючы. Яшчэ адным пацверджаннем, што гісторыя Трасцянца вельмі грунтоўная, парадаксальная і кранальная з'ўляецца тое, што экскурсія цягнецца ажно 5 гадзін. Гэта з улікам даезду да Трасцянца. Можна быць упэўненымі, што, дзякуючы такім экскурсіям, мы будзем значна больш ведаць пра такую важную і трагічную старонку Вялікай Айчыннай вайны”.
На фота: Мемарыяльны комплекс "Трасцянец"
Экскурсія “Мінск гандлёвы” з Валянцінай Кароткінай.
З праграмы Фэста: “Базары і рынкі, кірмашы, лавы ды крамы, шапікі – увесь іх асартымент тавараў розных эпох вашай увазе! Дзе набывалі заморскія тканіны ды ўпрыгожванні менскія модніцы? Адкуль траплялі прысмакі на сталы простых менчукоў ды гарадской знаці? І чаму ў Менску былі праблемы з мясам, але ніколі з рыбай? Куды падзеўся вір менскіх кірмашоў праз стагоддзі – дазнаемся на экскурсіі!”
Экскурсія “Мінская Кальварыя” з Паўлам Дзюсекавым.
З праграмы Фэста: “Самыя старыя менскія могілкі - Кальварыя. Мы пройдземся з вамі па старых і таямнічых сцяжынах, даведаемся пра такіх выдатных людзей, як Вацлаў Іваноўскі, Ян Дамель, Янка Лучына, Ян-Баляслаў Луцкевіч, агледзім і пагутарым пра архітэктуру Кальварыі, сучасны стан могілак, пра іх руйнаванне і абарону, пабываем ля касцёлу, пабачым самае старое пахаванне і падземныя склепы...”
Кальварыйскія могілкі – месца бясконца таямнічае і велічнае.
- Павал, гавораць што на Кальварыі жыве прывід. Ці так гэта? Вы ж ужо не раз праводзілі там экскурсіі. Сустракалі яго?
- Там ёсць прывід маладой паненкі. Пахавалі яе ў сярэдзіне 19 стагоддзя, але яна не памерлай, а толькі заснула летаргічным сном. Прачнуўшыся, не змагла вызваліцца з труны і так і памерла. Бачаць яе ў лістападзе апоўначы, яна блукае між магіл. Сам не сустракаў, але былі людзі, якія казалі, што бачылі.
На фота: Кальварыйскія могілкі
Экскурсія “Шарм міжваеннага Мінска “ з Паўлам Махінавым і Аляксандрай Валодзінай.
З праграмы Фэста: “Мы з вамі пройдземся шляхам герояў раманаў Сяргея Пясецкага... Перад намі паўстане крымінальны Менск-Літоўскі міжваеннага часу, з лёгкім шармам дэкаданса пад грознай чырванню сярпа і молата...”
Вось цікава, якім жа ён быў, крымінальны Менск? Ці былі ў Менску-Літоўскім свае бандыты ды злодзеі гардскога маштабу? Ці гэта толькі гучныя мастацікя метафары? Ужо толькі каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, мае сэнс прыйсці на экскурсію =)
Ещё сомневаетесь, стоит ли идти на Фэст экскурсоводов? Тогда ознакомьтесь сегодня вечером с полным перечнем экскурсий. Уверены, что у вас возникнет желание не только самому сходить на Фэст, но ещё и всех друзей и родственников захватить с собой! Ведь Фэст экскурсоводов, как и День Рождения, к сожаленью, только раз в году!
Подготовила: Наталья Пальчук при помощи оргкомитета Фэста
Читайте также по теме "Анонсы экскурсий Фэста экскурсоводов 2013":
Бесплатные экскурсии по Минску: чем в этом году порадует Фэст экскурсоводов?
Welcome to Minsk: бесплатные экскурсии для иностранцев
Фэст экскурсоводов: анонсы региональных экскурсий
Необычные экскурсии для необычных людей
Віктарына! Адкажыце на пытанні - патрапце на бясплатную экскурсію ў Сёмкава
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах