До Фэста экскурсоводов остается чуть больше двух недель и самое время заглянуть за кулисы и полюбопытствовать: «Так какими именно экскурсиями в этом году Фэст будет удивлять минчан и гостей столицы?» Всего по Минску в этом году планируется провести под 60 экскурсий и полный их перечень торжественно обязуемся предоставить 14 апреля вечером!
А пока что – делимся с вами самым лакомым кусочком из этого большого экскурсионного торта. Экскурсии, которые нельзя купить или заказать. Экскурсии, которые совсем под другим углом заставляют посмотреть на родной город, район и улицу. Экскурсии, которые запросто можно назвать «сливками» Фэста экскурсоводов 2013. Итак, самые-самые – вашему вниманию!
Экскурсия «Свадебный Минск» с экскурсоводом Людмилой Скрадаль.
Из программы Фэста: «Вам интересно, откуда взялись современные свадебные традиции? Например, почему наши мосты сплошь увешаны замками? Или, может, вы хотите узнать, как выходили замуж ваши прабабушки? С традициями свадеб с самых древних времен и до современности можно будет познакомиться на экскурсии Людмилы «Свадебный Минск».
Не знаем как вы, но вся женская половина Holiday.by уже выказала желание побывать на этой экскурсии =) Так что ищите нас на ней. Время и место – сообщим чуть позже. А пока что – закономерный вопрос Людмиле:
- А как вообще родилась идея разработать экскурсию на такую «праздничную» тему?
- Просто захотелось создать нечто одновременно серьезное и развлекательное, легкое и поучительное. Ведь свадьба ассоциируется у нас сначала с радостью, подарками и свадебным путешествием, и только потом уже с хлопотами. Разрабатывая эту экскурсионную программу, думала о тех, кто подрастает, о тех, кому вот-вот предстоит сделать шаг в семейную жизнь, и о тех, кто с гордостью говорит о юбилее совместной жизни.
Экскурсія “Археалагічныя помнікі Мінска. Сухараўскія курганы” з археолагам Алесем Вашанавым.
З праграмы Фэста: «Адкуль увогуле ўзяліся курганы ў Менску? Якое іх прызначэнне? Гісторыя археалагічных даследванняў - праўда, пацверджаная навукай, і адначасова легенды, авеяныя таямніцамі стагоддзяў. Усё гэта вы пачуеце на экскурсіі прафесійнага археолага Алеся Вашанава».
Схадзіць на гэту экскурсію трэба хаця бы таму, што не кожны дзень сапраўдны археолаг праводзіць экскурсію.
Экскурсія “Мастацкае жыццё Мінска ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў” з Марыяй Страхалет.
З праграмы Фэста: “На мяжы стагоддзяў культурнае жыццё Масквы і Пецярбурга развівалася вельмі бурна, чаго нельга сказаць пра Мінск - невялікі губернскі горад Расійскай імперыі. Але і тут былі свае асаблівасці, свае аб'яднанні, свае школы. Гэта менавіта беларускія землі далі свету шматлікіх мастакоў, якія, пакінўшы родныя землі, сталі сусветна вядомымі. Аб усіх перыпетыях "мастацкай кухні" памежжа стагоддзяў - экскурсія Марыі Страхалет”.
Да-да, не толькі Марка Шагала падаравала свету Беларусь! =)
- Маша, а які самы незвычайны факт можна будзе пачуць на тваёй экскурсіі?
- Незвычайны факт… Ну, пэўна, тое, што першай вучэльняй сусветна вядомага ФРАНЦУЗСКАГА мастака Хаіма Суціна (адна з ягоных карцін прададзена ў 2007 годзе за $17,2 млн) была майстэрня Якава Кругера ў Менску. Праўда, вучыўся ён тут зусім нядоўга і адначасова працаваў рэтушорам, таму казаць пра нейкі "мінскі" ўплыў або перыяд немагчыма. Але такі факт быў.
Экскурсія "Мінскія гімназісты 100 гадоў таму" з Аленай Арцёмавай.
З праграмы Фэста: “Мінск на памежжы 19 – 20 стагоддзяў вачыма маладых інтэлегентаў – навучэнцаў першых мінскіх гімназій. Свае правілы і традыцыі навучання і выкладання,сяброўства, жаданне рабіць гісторыю тут і цяпер, удзел у найважнейшых падзеях з жыцця горада, грамадзянская пазіцыя і рамантыка, і абавязкова - юнацкія жарты і аповяд пра унікальны мінскі дзень закаханых у траўні – усё гэта падчас экскурсіі Алены Арцёмавай “Мінскія гімназісты 100 гадоў таму”.
Здаецца, што менавіта гэта экскурсія можа прэтэндаваць на статус самай актуальнай экскурсіі Фэста экскурсаводаў 2013. Чаму? Усё вельмі проста: 2013 год – год помнікаў адукацыі. І гэтая экскурсія – добрая нагода ўспомніць аб гэтым яшчэ раз.
На фота: мінскія гімназісты
Экскурсія “Мінск Максіма Багдановіча: апошняе спатканне з горадам” з экскурсаводам Ірынай Шорац.
З праграмы Фэста: “Ужо дарослым свядомым чалавекам Максім Багдановіч вяртаецца ў Мінск, горад свайго дзяцінства. Якімі справамі і думкамі поўнілася жыццё маладога паэта? Прайсціся па вулках, якімі шпацыраваў Максім, і зазірнуць у Менск стогадовай даўнасці вы зможаце падчас экскурсіі. І гэта будзе той Менск, якім запомніў яго ў свой апошні прыезд паэт-рамантык Максім Багдановіч”.
Здаецца нам, што гэта будзе вельмі лірычная і нават рамантычная экскурсія. І пытанне да аўтара:
- Ірына, дык якім Мінск бачыў Максім Багдановіч? Наколькі сённяшні Мінск адрозніваецца ад таго?
- Вельмі адрозніваецца. Захавалася ўсяго некалькі пабудоў, якія бачыў і Максім Багдановіч: Чырвоны касцёл, даходныя дамы на плошчы Незалежнасці, “Беларуская хатка” і некаторыя іншыя. Але гэта не перашкодзіць нам прайсціся па тых вуліцах, якімі хадзіў Багдановіч, паслухаць гісторыю аб каханні Максіма, якое ён спаткаў у Менску, аб тым, як Багдановіч сустракаў Новы год у нашым горадзе…ды шмат чаго іншага. Скончыцца наша падарожжа каля помніка Максіму Багдановічу, таму вялікая просьба ўзяць з сабой кветачку, каб ускласці яе да помніка.
Экскурсія “Наша вакно ў Еўропу: “шкляная” архітэктура 1960-х гадоў” з Галінай Леанідаўнай Левінай.
З праграмы Фэста: “Расповяд чалавека, які ведае справу знутры, і зусім не па чутках, а насамрэч прафесійна. Галіна Леанідаўна раскрывае сакрэты будаўнітцва ўнікальнага комплекса, які сёння ўсім добра вядомы як НВЦ "Белэкспа". Мары, ідэі і планы архітэктараў, якія ўвасобіліся ў жыццё ці засталіся толькі на паперы з-за сваёй залішняй мадэрновасці для свайго ж часу! Шмат будаўнічых сакрэтаў і архітэктурных цікавостак чакае вас на гэтым маршруце!”
Экскурсія, якая ламае стэрэатып пра тое, што чым большы ўзрост мае помнік, тым цікавей экскурсія. Вось кожны хоць раз быў у Белэкспа на якой-небудзь выставе! Але ці многія ведаюць хоць што-небудзь пра гэты будынак?
На фота: Экскурсія ""Шкляная архітэктура 1960-70-ых гадоў" , чэрвень 2012 года.
Экскурсія “Мінскае гета” з Кузьмой Іванавічам Козакам.
З праграмы Фэста: “Адна з самых жудасных старонак Вялікай Айчыннай вайны - палітыка генацыду. Увасабленне гэтага - вынішчэння людзей "людзьмі" на менскіх вуліцах – гісторыя, з якой знаёміць сваіх экскурсантаў Кузьма Іванавіч Козак. Жудасныя ўмовы працы і побыту, выжыванне ў нечалавечых абставінах, існаванне на мяжы са смерцю - гэта толькі штрыхі да карціны таго часу”.
Экскурсія, ад якой мурашкі па скуры. Рэальнасць, якая жудасней за любы фільм жаху. І заканамернае пытанне да аўтара:
- Кузьма Іванавіч, а які самы жудасны факт пачуюць экскурсанты на Вашай экскурсіі?
- На вуліцы Сухой да нашых дзён захаваліся шэрыя дамы, у склепе якіх пахавана 9 яўрэяў! У гэтых пабудовах хавалася 26 апошніх яўрэяў Менску. З іх толькі 13 дажыло да 3 ліпеня. А парэшткі 9 загінуўшых у дамах яўрэяў і сёння знаходзяцца там. Жадаеце даведацца, пра якія канкрэтна пабудовы ідзе гаворка? Тады прыходзьце на экскурсію!
Экскурсія “Даваенная сядзіба Коласа ў Мінску” з Верай Данілаўнай Міцкевіч.
З праграмы Фэста: “Вера Данілаўна – ўнучка Якуба Коласа, а таксама адна з выдатных даследчыц спадчыны пісьменніка. На падставе сваіх успамінаў, а таксама гістарычных звестак, архіўных фотаздымкаў і зафіксаваных вусных гісторый Вера Данілаўна разпавядзе пра самыя цікавыя старонкі жыцця і дзейнасці К.М. Міцкевіча (Я.Коласа). Панарама Менску 1920-30-х гадоў, сустрэчы Коласа і Купалы, невядомыя раней старонкі жыцця Якуба Коласа, а таксама даваенная сядзіба Коласа – ўсё гэта на экскурсіі Веры Данілаўны Міцкевіч”.
Парк Горкага – любімае месца адпачынку мінчан і гасцей горада. Але ці ведае хто, што менавіта ў яго сучасных межах размяшчалася даваенная сядзіба Якуба Коласа. Дзе дакладна? Дазнаемся на экскурсіі!
Экскурсия “Охотники за минскими огнями” с Лианой Чкония.
Из программы Фэста: «Эта экскурсия расскажет вам о том, какие опасности подстерегали минских пожарных на службе, почему нельзя было курить сигары и трубки на набережных, площадях и улицах города, почему газета "Минский листок" называла городскую пожарную команду клоакой, и для чего пожарные охотники заливали платный каток».
А вот вы знаете ответ хотя бы на один из обозначенных выше вопросов? Мы – нет. Но надеемся, что после Фэста экскурсоводов сии печальные пробелы в наших знаниях исчезнут!
Фэст экскурсоводов мчится к нам на всех порах. А потому освобождаем выходные 20-21 апреля и выбираем самые интересные лично вам экскурсии (напоминаем, что все они будут абсолютно БЕСПЛАТНЫМИ!). А пока ждём очередной дайджест от оргкомитета Фэста с анонсами экскурсий!
Подготовила: Наталья Пальчук при помощи оргкомитета Фэста
Читайте также по теме "Фэст экскурсоводов 2013":
Фэст экскурсаводаў 2013. Запрашаем да ўдзелу экскурсаводаў і турфірмы!
Hackathon 2013: экскурсии для слабовидящих станут реальностью!
"Прикосновение к Минску": уникальная экскурсия для слабовидящих пройдет в рамках Фэста экскурсоводов
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах