Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 1Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 2Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 3Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 4Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 5Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 6Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 7Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 8Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 9Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 10Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 11Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 12Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 13Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 14Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 15Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 16Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 17Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 18Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 19Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 20Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 21Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 22Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 23Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 24Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 25Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 26Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 27Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 28Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 29Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 30Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 31Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 32Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 33Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 34Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 35Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 36Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 37Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 38Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 39Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 40Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 41Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 42Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 43Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 44Тур Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка -  Фото 45

Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка 

Рубяжэвічы — Стаўбцы — Акінчыцы — Смольня — Мікалаеўшчына — Новы Свержань (з абедам)

99BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 8 июня 2025
99BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 3 августа 2025
9 отзывов
10,0
  • 10,0Профессионализм
  • 10,0Офис
  • 10,0Удовлетворенность отдыхом
  • 10,0Оценка клиентов

О туре

Мястэчкі Беларусі… Гэта гістарычны тып паселішча ўвабраў у сябе пераходныя рысы вёскі і горада. Тут цэлы мір! Шматнацыянальныя і шматканфесійныя, у іх захаваліся старадаўнія храмы, маляўнічыя сядзібы, народнае дойлідства. Наведаем мястэчкі вярхоўяў Нёмана, пачуем пра іх багатую гісторыю, убачым храмы XVI стагоддзя, паслухаем паэзію сусветнага ўзроўню, пачуем арганны канцэрт. Коласаўская Стаўбцоўшчына – калыска натхнення. Тут на кожным кроку ажываюць яго вершы, яго літаратурныя выявы…
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове

Працягласць экскурсіі: 100 км, 8 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

Программа по дням

  • 1
    Былое мястэчка РУБЯЖЭВІЧЫ захоўвае свой непаўторны каларыт гандлёва-рамеснага паселішча з яго абавязковымі атрыбутамі: Рынкавым пляцам, храмам, старадаўняй забудовай… Рубяжэвічы вядомыя з ХIII ст. Назва паселішча паходзіць ад сло­ва "ру­беж" — мястэчка неаднаразова апынялася ў мяжы то адной, то іншай дзяржавы. У сярэднія стагоддзі тут праходзіла ўсходняя мяжа Літвы. а да 1939 го­да за Рубяжэвічамі цягнулася мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. Тут захаваліся старажытныя ГАБРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ, адноўленыя ўсім мірам. Складзены з абчасаных квадраў вапняка і ганарліва пастаўлены на пагорку 2-вежавы КАСЦЁЛ СВ. ЮЗАФА адразу ж завалодвае ўвагай наведвальнікаў. А на плошчы перад ім — арыгінальная кампазіцыя з вялізных камянёў з высечанымі назвамі вёсак, т.зв. ПАРК КАМЯНЕЎ. У гэтым пар­ку 46 камянёў — гэта 46 навакольных вёсак, жыхары якіх адносяцца да парафіі касцёла Святога Юзафа. Вось так стараннямі мясцовых жыхароў захоўваецца гісторыка-культурная памяць на­ро­да. У храме нас чакае АРГАННЫ КАНЦЭРТ — яркае падарожжа ў міну­лае, адкрытае ў сённяшні дзень

    Горад СТОЎБЦЫ размешчаны на беразе верхняга цячэння ракі Нёман. Горад вядомы з XVI стагоддзя як прыватнаўласніцкае паселішча, з канца XVIII ст. — як пачатковы пункт суднаходства і адна з галоўных прыстаняў на Нёмане, як рамесны і гандлёвы цэнтр краю. Тут былі царква, касцёл, ра­ту­ша, дзейнічала шко­ла, манастыр са шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань. У 1729 годзе мястэчку бы­ло нададзена Магдэбургскае пра­ва. У городзе захаваліся некаторыя каменныя пабудовы — чыгуначны вакзал (пачатак 20 ст.), шараговую местачковую забудову. Манументальным архітэктурным збудаваннем з'яўляецца АННЕНСКАЯ ЦАРКВА (1825 г.) — кампактная пабудова на ўзгорку на скрыжаванні вуліц Савецкай і Гайдука. Яе бязвежавы аб'ём добра бачны са шматлікіх вуліц цэнтральнай часткі горада. Гэты помнік — прыклад аднанефнага хра­ма з фасадамі, вырашанымі ў традыцыйных прыёмах храмавай архітэктуры. АБЕД. Адзіны драўляны кінатэатр у Беларусі — тут! Пабудаваны ў 1960-х гадах с унікальнай архітэктурай, кінатэатр быў перабудаваны да Дажынак 2022 го­да. І сення сіне-жоўты кінатэатр "Бе­ла­русь" на 47 месц — візітная картка Стаўбцоў. Яго запамінальная архітэктура не старэе.

    Былы засьценак (хутар) АКІНЧЫЦЫ быў уключаны ў 1977 годзе ў склад горада Стоўбцы. Тут у сям'і лесніка Міхала Міцкевіча ў 1882 годзе нарадзіўся трэці сын Кастусь — народны паэт ЯКУБ КОЛАС (Канстанцін Міцкевіч). У мемарыяльным музеі рэканструявана атмасфера жыцця сям'і Міцкевічаў, якія прабылі тут зусім нядоўга, а потым пераязджалі з месца на месца. Утульная сядзіба з шырокім дваром, невялікая драўляная хата, мэбля і начынне стогадовай даўніны — тут выдатна перададзена атмасфера вёскі канца 19-га стагоддзя, дзе браў натхненне гэты сапраўды народны паэт.

    Маляўнічыя пейзажы гэтых мясцін убачым і ў СМОЛЬНІ, бы­лой сядзібе сям'і Міцкевічаў, якія жылі тут з 1910 го­да. На тэрыторыі сядзібы знаходзяцца дом, гаспадарчыя пабудовы, калодзеж, ліпы, пасаджаныя Коласам. Тут Якуб Ко­лас упершыню сустрэўся з Янкам Купалам. Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак: літаратурнай і мемарыяльнай. Літаратурную частку прэзентуюць аўтабіяграфічныя матэрыялы, асабістыя рэчы паэта, архіўныя дакументы. Мемарыяльная частка — сама сядзіба Міцкевічаў. Убачым прадметы побыту сям'і Міцкевічаў. Даведнікам па сядзібе і — шырэй — па жыцці пес­ня­ра могуць паслужыць яго лепшыя вершаваныя творы — паэмы "Но­вая зямля" і "Сымон-музыка", напісаныя Коласам у па­ру яго творчай сталасці. Тут мы зразумеем, чаму: "Мой родны кут, як ты мне мілы. Забыць цябе не маю сілы..."

    МІКАЛАЕЎШЧЫНА. Першыя пісьмовыя звесткі пра Мікалаеўшчыну адносяцца да сярэдзіны XVI ст. Уладальнікамі Мікалаеўшчыны доўгі час былі маг­на­ты Радзівілы. Спачатку гэта бы­ла невялікая вёска з прыстанню на Нёмане, на рубяжы XVI-XVII стст. Мікалаеўшчына ўжо ажыўленае мястэчка. Сення найбольш Мікалаўшчына вядомая як цэнтр Ко­ла­саўскага заказніка; у гэтых маляўнічых мясцінах прайшлі дзяцінства і юнацтва Яку­ба Ко­ла­са, тут ён вучыўся ў мясцовым народным вучылішчы, тут жа напісаў свой першы верш. Убачым помнік паэту...

    Напрыканцы едзем у НОВЫ СВЕРЖАНЬ. Некалі гэта бы­ло багатае мястэчка — усё ж прыстань на Нёмане. Адсюль сплаўлялі лес, адсюль сыходзілі баржы, гружаныя збожжам і іншымі сельскагаспадарчымі таварамі. У гістарычным цэнтры мястэчка на былым гандлёвым пляцы ўзвышаецца готыка-рэнесансны ПЕТРА-ПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ 1588 го­да пабудовы. Раней яго вежа бы­ла вышэйшай, але ўраган у 1818 годзе знёс верхнія ярусы. Побач з касцёлам стаіць яго амаль равесніца — УСПЕНСКАЯ ЦАРКВА (1590 г.). Перайшоўшы ва ўніяцтва і абзавядучыся базыльянскім кляштарам, яна затым зноў вярнулася ў праваслаўе. Строгае аблічча гэтых аднавежавых пабудоў, з'яўленне якіх звязана з імем нясвіжскага рэфарматара кня­зя Мікалая Радзівіла Сіроткі, адразу і на­доўга ўразаецца ў памяць. Падумаць толькі — у адной весцы два хра­мы XVI стагоддзя! А яшчэ тут можна ўбачыць велічныя руіны сінагогі, закінуты вадзяны млын. Вось та­кое падарожжа па мястэчках і весках Беларусі мы прыгатавалі для Вас, спадарства!

В стоимость тура включено

• Праезд аўтобусам туркласу
• Экскурсія па маршруце
• Агляд Рубяжэвіч
• Наведванне касцёла Св. Юзафа
• Арганны канцэрт у касцеле
• Экскурсія по Стаўбцах
• Агляд Анненскай царквы
• Наведванне му­зея Яку­ба Ко­ла­са ў Акінчыцах
• Экскурсія у мемарыяльны му­зей у Смольне
• Экскурсія ў Новы Свержань з 2-мя храмамі XVI стагоддзя
• Агляд Петра-Паўлаўскаго касцела, 1588 г.
• Агляд Успенскай царквы, 1590 г.
• Абед

Турфирма Туртранс-Вояж
9 отзывов
10,0
  • 10,0Профессионализм
  • 10,0Офис
  • 10,0Удовлетворенность отдыхом
  • 10,0Оценка клиентов
Не является офертой. Уточняйте все условия у турфирмы. Информация про отели может быть ошибочной в том числе и по вине самих отелей.

Похожие туры

1 день с 8 июня из Минска
  • Беларусь
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

1 день с 11 июня из Минска
  • Беларусь
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Стоимость с переездом

Без ночных переездов

1 день с 14 июня из Минска
  • Беларусь
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Контактная информация
Заказать тур у турфирмы «Туртранс-Вояж»
  • Я хочу:
  • Едет:
    взрослых
    детей

Спасибо, ваш заказ принят.
Мы свяжемся с вами в течении часа.

Нет такого тура? Сообщите мне!

Если туристическая компания не может предложить вам выбранный тур, дата не соответствует заявленной на Holiday.by, а цена значительно отличается - сообщите мне об этом.

Меня зовут Андрей Барашко, я директор туристического портала Holiday.by. Я лично и вся команда Holiday.by заинтересованы, чтобы турист получал на наших страницах достоверную информацию. Огромное спасибо заранее за детально заполненную небольшую форму ниже.

Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"

Политика конфиденциальности

Сайт Holiday.by использует файлы cookie для хранения и / или доступа к информации на устройствах и обработки личных данных, включая уникальные идентификаторы, информацию об устройстве и информацию о ваших шаблонах просмотра. Используя сайт Holiday.by, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политикой конфиденциальности.

Принять