- Главная
- Туры
- Беларусь
- Нечаканая правінцыя. Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка (з пачастункамі)
Нечаканая правінцыя. Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка (з пачастункамі)
Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка (з пачастункамі)
О туре
Беларуская правінцыя мала вядома з пункту гледжання экскурсійных стандартаў, але яна такая багатая і насычаная гісторыяй архітэктуры, гаспадаркі, выбітнымі асобамі. Гэта вёскі і мястэчкі Івянец, Дзераўная, Налібакі, Малая Люцынка. Старыя касьцёлы, цэрквы, замчышчы, млыны, свірны. Людзі, іх гераічныя, трагічныя і неадназначныя лёсы — Дунін-Марцынкевіч, Дзяржынскі, браты Бельскія і іншыя…
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове
Працягласць экскурсіі: 110 км, 10 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Программа по дням
- 1
Першым на нашым шляху будзе ІВЯНЕЦ, упершыню згаданы ў 1470 годзе. Старажытны цэнтр Івянца традыцыйна складаўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі. Чырвонацагляны КАСЬЦЁЛ СВ. АЛЕКСЕЯ (1907) пастаўлены на цокаль з вапняковых блокаў і заключаны ў агароджу з трохарачнай брамай.
У багатым гістарычным мінулым Івянца ёсць цэлы раздзел, звязаная з тутэйшым ганчарным промыслам. Гэтае рамяство вядома тут з XVI ст. і жыве да гэтага часу — у 1960 годзе тут створана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. Пра мясцовае ганчарства апавядае і экспазіцыя Івянецкага МУЗЕЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ, размешчаная ў залах двухпавярховага асабняка пачатку ХХ стагоддзя. У музеі прадстаўлена археалогія, геральдыка, матэрыялы, якія расказваюць аб культавым дойлідстве, архітэктуры дваранскіх маёнткаў і сялянскіх хутароў, аб рамесна-гандлёвай дзейнасці жыхароў мястэчка. Тутака ж у МАЙСТЭРНІ КЕРАМІКІ ўбачым майстар-клас па кераміцы — відовішча зачароўвае!
Недалёка ў памяшканнях былога сядзібна-паркавага комплексу пачатку ХХ стагоддзя наведаем МУЗЕЙ МЯСЭЧКАВАГА БЫТУ. Сені, кухня, спальня, сталовая, зала добраўпарадкаваны так, як гэта было ў мностве мястэчак Беларусі ў мінулыя стагоддзі; тут бачныя рытуалы, звычаі, абрады і традыцыі народа…
Затым адправімся глядзець старажытны храм у вёсцы ДЗЕРАЎНАЯ. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паходзіць з 16 стагоддзя! Пабудаваны ў 1590 годзе як кальвінскі збор, у 1630-я гады быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Храм спалучае рысы гатычнага стылю і рэнесансу — агледзім гэты старажытны храм.
Наступны пункт нашай вандроўкі — старажытнае селішча НАЛІБОКІ са слаўнай гісторыяй. Вёска стаіць на ўсходняй ускраіне самага вялікага ляснога масіву Беларусі, які атрымаў па імені вёскі імя НАЛІБОКСКАЯ ПУШЧА — тут своеасаблівыя "вароты" ў лясныя ўгоддзі. Першае пісьмовае згадванне аб Налібоках датуецца 1447 годам. У 1830 годзе побач з мястэчкам быў адкрыты жалезарудны руднік, у 1852 годзе заснавана металургічная вытворчасць. Па аб'ёме прадукцыі Налібоцкі металургічны завод у 1850-х гадах быў найбуйнейшым на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Убачым у Налібоках два храмы ХХ стагоддзя.
У вёсцы ЯНКАВІЧЫ накіруемся ў сядзібу "НАЛІБОЦКІЯ КАШЫ". Пазнаёмімся з гасціннымі гаспадарамі, якія ўжо даўно займаюцца традыцыйным лозапляценнем. Тут Вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў прыгожыя і патрэбныя чалавеку рэчы. Таксама зможаце нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты. Тут нас чакае і ПАЧАСТУНАК: курыны булён, бутэрброды, саленні, чай, кава — галоднымі не застанецеся!
Адпраўляемся дадому — і яшчэ раз праедзем праз Івянец. Спынімся для знаёмства з т.зв. "белым касцёлам" — збудаваным на былой Рынкавай плошчы ў XVIII ст. КАСЦЁЛАМ СВ. МІХАІЛА АРХАНГЕЛА францысканскага кляштара. Белакаменны храм з'яўляецца яркім увасабленнем "віленскага" барока — і адным з лепшых. Струменістыя ўверх вежы, сілуэтная выразнасць і вытанчаная маляўнічасць — такім ён паўстае перад гледачом. Перад храмам стаіць надзвычай выразная скульптура Хрыста. Тут мы пасмакуем ФРАНЦІШКАНСКІЯ ПРЫСМАКІ ў манастырскай кавярні для пілігрымаў. Інтэр'ер упрыгожваюць фрэскі і барэльефы, створаныя ўраджэнцамі суседняга Ракава, братамі Феліксам і Валяр'янам Янушкевічамі.
Вяртанне ў Мінск праз веску МАЛАЯ ЛЮЦЫНКА. Тут у 1840 — 1884 гадах жыў і працаваў наш класік Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, тут ён ствараў свае творы, у тым ліку знакамітую "Пінскую шляхту". Ад дома нічога не засталося, але ўбачым своеасаблівы "помнік" — лысы пень ад старой ліпы, "уласнаю пасаджаны рукою". Чытаем класіку, спадарства!
В стоимость тура включено
• Праезд аўтобусам туркласу
• Экскурсія па маршруце
• Агляд г. Івянца
• Наведванне Музея традыцыйнай культуры ў Івянцы
• Майстар-клас па кераміцы
• Наведванне Музея мястэчкавага побыту
• Наведванне касцёла Св. Міхала Арханёла ў Івянцы
• Частаванне Францішканскімі прысмакамі ў манастырскай кавярні
• Наведванне касцёла ў Дзераўной 1590 г.
• Наведванне вескі Налібакі и сядзібы "Налібоцкія кашы"
• Пачастунак на сядзібе
• Прыпынак ў Малой Люцынцы
- +375 (44) 772-32-34
- +375 (44) 566-99-67
- +375 (17) 399-58-99
-
Не забудьте сказать, что нашли информацию на Holiday.by
Спасибо, ваш заказ принят.
Мы свяжемся с вами в течении часа.
Если туристическая компания не может предложить вам выбранный тур, дата не соответствует заявленной на Holiday.by, а цена значительно отличается - сообщите мне об этом.
Меня зовут Андрей Барашко, я директор туристического портала Holiday.by. Я лично и вся команда Holiday.by заинтересованы, чтобы турист получал на наших страницах достоверную информацию. Огромное спасибо заранее за детально заполненную небольшую форму ниже.