Чароўны край Пастаўскі (Лучай - Поставы - Камаи - Лынтупы)
Выразныя помнікі архітэктуры: Пастаўскі ансамбль Рынкавай плошчы, гатычная песня касцёла Св. Антонія, Лучайскі храм-манумент у імя Св. Тадэвуша; цудоўныя панарамы мноства азёр – усё гэта чакае Вас на нашым маршруце! Экскурсія праводзіцца на беларускай мове
О туре
Працягласць экскурсіі: 420 км, 12 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі
Программа по дням
- 1
Паэтычныя пейзажы, старажытныя паселішчы, стройныя сілуэты касцёлаў і цэркваў паўстануць перад вачыма падарожніка ў гэтым маршруце. А акрамя таго, маса пасіянарных асоб, звязаных сваім жыццём з гэтымі краямі — ад братоў Тышкевічаў да Тызенгаўзаў і Агінскага…
ЛУЧАЕМ з 1731 года валодалі Агінскія. Яны пабудавалі тут у 1777 годзе касцёл Св. Тадэвуша. Храм належаў езуітам і з'яўляецца найбольш познім помнікам культавага дойлідства гэтага ордэна. У яго абліччы адчуваецца пераход ад зграбнасці "віленскага" барока да новай плыні, так званага барочнага класіцызму, звязанага з эпохай Асветы ў Заходняй Еўропе. Будынак манументальнага касцёла яшчэ задоўга да пад'езда да старажытнага сяла абмалёўваецца на фоне прыгожага тутэйшага пейзажа, які ўключае ў сябе возера Лучай. Велічны і ўрачысты знешні выгляд лучайскага касцёла дапоўнены выдатным роспісам інтэр'еру, выкананай у тэхніцы грызайлю. Тэрыторыя вакол храма пераўтворана ў пейзажны парк, у якім можна ўбачыць мудрагелістыя ландшафтныя кампазіцыі.
ПАСТАВЫ вядомыя з 1409 года як прыватнаўласніцкае мястэчка, якое належала магнатам Дэспат-Зяновічам. З пачатку XVIII стагоддзя Паставы пераходзяць да Тызенгаўзаў — прадстаўнікоў старажытнага рыцарскага ліфлянцкага роду. Асабліва праславіўся сярод іх Антоній Тызенгаўз, падскарбій літоўскі, сябар караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пры ім складаецца ансамбль Рынкавага пляца, які захаваў дагэтуль маляўнічыя пабудовы XVIII стагоддзі: аўстэрыю, пярэсты шэраг каменных хат з вычварным дэкорам, аптэку. Дзве вертыкалі вызначаюць сілуэт Пастаў: неагатычны касцёл Св. Антонія Падуанскага і царква Св. Мікалая ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Захаваўся тут і акружаны шырокім паркам рэпрэзентатыўны ПАЛАЦ ТЫЗЕНГАЎЗАЎ, у якім адкрыта музейная экспазіцыя. А затым наведаем Пастаўскі ЦЭНТР рамёстваў — тут цікава ўсім…
Былое мястэчка КАМАІ належала Яну Рудаміне-Дусяцкаму, ваяводзе браслаўскаму. На яго сродкі тут быў збудаваны ў 1606 годзе манументальны касцёл Св. Іаана Хрысціцеля. Перад храмам стаіць каменны крыж, высечаны, як мяркуюць, у 15 ст. з маналітнага гранітнага каменя-валуна. Храм нагадвае сабой хутчэй крэпасць — гэта адзін з нямногіх у Еўропе храмаў з элементамі абароннага дойлідства. Каржакаваты, шырока расставіўшы па кутах свае вежы з байніцамі, ён здаецца ўрослым у зямлю волатам. У сцены галоўнага фасада і вежы ў сярэдзіне 17 ст. былі ўмураваны ядры ад шведскіх гармат. У прыгожым барочным інтэр'еры знаходзіцца арган пачатку ХХ стагоддзя, які зачаруе гукамі цудоўнай арганнай музыкі. Гэты касцёл — адзін з нямногіх на тэрыторыі Беларусі, які ніколі не быў зачынены. Гэты факт, улічваючы яго салідны ўзрост — 400 гадоў, робіць касцёл унікальным.
ЛЫНТУПЫ — былое мястэчка на рацэ Лынтупка, вядомае з 1459 года. З сярэдзіны XIХ стагоддзя да 1939 года належала Бішэўскім. Імі быў пабудаваны ў 1908 г. цудоўны двухвежавы касцёл Святога Андрэя Апостала, які прыцягвае ўвагу выразнымі лініямі фасада. Іншая славутасць Лынтуп — СЯДЗІБА БІШЭЎСКІХ (1907), якая ўяўляе сабой невялікі палацава-паркавы комплекс. Зараз большасць збудаванняў комплексу рэстаўруюцца. У склад комплексу ўваходзяць: невялікі палац; службовы флігель; вельмі цікавая вежа ў стылі сярэднявечнай абароннай; мноства гаспадарчых пабудоў, арачны мост і фрагменты пейзажнага парка са штучнымі вадаёмамі і каналамі. Будынку Лынтупскага культурнага цэнтра "КУЛЬТЫВАТАР" 100 гадоў. Вялікі цагляны дом пабываў і школай, і афіцэрскім казіно. Цяпер у адрэстаўраванай частцы будынка праводзяць выставы, канцэрты, адукацыйныя мерапрыемствы і сустрэчы: выстава пастаўскіх дываноў, курсы па кераміцы, традыцыйнай кухні і іншыя…
Спалучэнне выдатных помнікаў архітэктуры, багатай гісторыі, жывапісных ландшафтаў азёрнага краю Беларусі робяць гэты маршрут адным з найбольш папулярных!
В стоимость тура включено
• Праезд аўтобусам туркласу
• Экскурсія па маршруце
• Наведванне храма-манумента ў Лучаі
• Экскурсія па Паставах, агляд палаца Тызенгаўзаў
• Наведванне касцёла Св. Антонія Падуанскага ў Паставах
• Наведванне Цэнтра рамёстваў у Паставах
• Наведванне храма ў Камаях, 1606 г.
• Агляд сядзібы Бішэўскіх і касцёла ў Лынтупах
• Абед
- +375 (44) 772-32-34
- +375 (44) 566-99-67
- +375 (17) 399-58-99
-
Не забудьте сказать, что нашли информацию на Holiday.by
Спасибо, ваш заказ принят.
Мы свяжемся с вами в течении часа.
Если туристическая компания не может предложить вам выбранный тур, дата не соответствует заявленной на Holiday.by, а цена значительно отличается - сообщите мне об этом.
Меня зовут Андрей Барашко, я директор туристического портала Holiday.by. Я лично и вся команда Holiday.by заинтересованы, чтобы турист получал на наших страницах достоверную информацию. Огромное спасибо заранее за детально заполненную небольшую форму ниже.