22 верасня ў весцы Новае Поле у першы раз адбудзецца ўтульнае восеньскае свята вескi "Гарбузы i cлiмакi Новага Поля".
Будзе ўпершыню ўздымацца cцяг вескi, гучаць сапрадаўды беларуская музыка, танцы, конкурсы на самы вялiкi-маленькi-прыгожы-недарэчны гарбуз, майстар-класы с дзеткамi, гонкi слiмакоў i iншае.
Назва свята складаная i дзiўная: гарбузы будуць стаяць, а слiмакi поўзаць.
А сапраўдным ўпрыгожваннем свята будзе выстава карцiн мастака Уладзiмiра Церашчука i выстава з фотагалерэяй гicтарычнай старонкi вескi Новае Поле.
Запрашаем на свята! Уваход вольны.
Калi вы пажадаеце застацца на начлег, запрашаем у сядзiбу "Family Holiday".
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах