13 студзеня 2018 года а 16-й гадзіне у філіяле «Музея гісторыі горада Мінска» – Музее «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства з танцавальнай праграмай «Калядны баль у Лошыцкай сядзібе».
Калядны баль – адна з самых папулярных шляхецкіх забаў на землях Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя. Бальны танец адыгрываў важную ролю ў жыцці грамадства, нараджаў каханне паміж людзьмі, ім можна было паказаць непавагу да чалавека і нават замацаваць самыя важныя пагадненні. І нават сёння танец не страціў сваёй ролі, дзякуючы яму Вы зможаце на пэўны час зазірнуць у чароўнае ХІХ стагоддзе.
Напрыканцы каляднага перыяду музей «Лошыцкая сядзіба» дае ўнікальную магчымасць на 3 гадзіны трапіць у Беларусь эпохі філаматаў і філарэтаў. Вы зможаце даведацца, што такое баль у перыяд ампіра, у чым адметнасць Калядаў і чаму раней ладзілі Калядны баль. У праграме вечара – 2 аддзяленні з танцамі першай паловы ХІХ стагоддзя («Першага красавіка», «Ветраны гасконец», кадрыля «Этрурыя»), полька-тройка разам з гасцямі, славуты паланэз Агінскага, а таксама музычныя і інструментальныя нумары, якія створаць атмасферу шляхецкага баля.
Кошт уваходнага квітка – 8 бел.руб.
Кантактныя дадзеныя: + 375 (17) 285 18 86, + 375 (17) 321 24 30.
Час: субота, 13 студзеня 2018 г., 16.00 – 19.00.
Месца: музей «Лошыцкая сядзіба»(Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс), праезд Чыжэўскіх, д. 8-2.
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах