У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, кірмаш «Горад майстроў», выставы «Польшча – краіна аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА», «Валерыя Гайшун – майстар яўрэйскай лялькі», «Выстава ілюстрацый да ізраільскіх дзіцячых кніг», «Выцінанка і рэйзэле Валянціны Слюнчанка». Гасцей таксама чакае цікавы квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў», які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі, і правесці дэгустацыю піва.

Хэдлайнеры фестывалю: Лявон Вольскі і Павел Аракелян (Беларусь) і Bum Bum ORKeSTAR* (Польшча).

Уваход на мерапрыемства вольны.

 

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах