Сайт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў! Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня. Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Сёлетні Фестываль традыцыйна прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае:

"Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!"

У гэтым годзе вас чакаюць адметныя конкурсы ў новых фарматах. Падрабязнасці ўжо на працуючым сайце.

Час ляціць шпарка. Таму спяшайцеся стаць удзельнікам юбілейнага Фестывалю AD.NAK!, падаўшы працу праз adnak.by.

На сайце вы можаце знайсці ўсе падрабязнасці пра ўмовы ўдзелу і сёлетнія намінацыі.

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах