Галоўная чалавечая хвароба, якая можа спасцігнуць нас узімку - лень ды валянне на канапе. Каб гэтага пазбавіцца, мы прапануем вашай увазе найбольш цікавыя падзеі надыходзячага тыдня: куды схадзіць, што паслухаць ды дзе паглядзець.

Пачнем са спякотнага канцэрта ў халодную пару: гурты “Рэха” ды “Гарадскі вал” запрашаюць гасцей паслухаць, паспяваць ды патанчыць у цудоўнай сяброўскай кампаніі. Бярыце з сабой каханых ды блізкіх, бо для асабліва спрытных дзейнічае акцыя “Прывядзі 5 сяброў - і праходзь бясплатна”.

Дзе: паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16)

Калі: 17 студзеня, пятніца, пачатак а 19:00

Квіток: 60.000 руб папярэдне, 80.000 руб у дзень канцэрту

Кантакты: +375 (29) 638-44-44; +375 (33) 638-44-44; +375 (25) 638-44-44

Гурт
Гурт "Рэха"

Сапраўдная жанчына павінна ўмеюць усё: дзетак гадаваць, смачна гатаваць, ведаць 100 варыянтаў адмывання плям ды яшчэ і размаўляць мінімум на чатырох мовах. А вось сапраўдная беларуская жанчына, акрамя пералічанага, павінна мець ўласнаручна пашыты строй. Бо што ж можа быць прыгажэй за дзяўчат, якія на святы апранаюць кашулю, спадніцу, гарсэт, паяс, фартух ды чароўныя пацеркі.

Фота: Вячаслаў Ціхановіч
Фота: Вячаслаў Ціхановіч

Менавіта для сапраўдных беларускіх жанчын Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) распачынае курсы па шыццю народнага строя. Першы занятак адбудзецца 17 студзеня, з сабой трэба мець нататнік ды алоўкі з асадкамі. Далей сустрэчы будуць раз на тыдзень, па пятніцах. Кошт такога курса 150.000 руб на месяц (унёсак на дзейнасць СЭТу).

Дзе: офіс Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (вул. К. Лібкнехта, 112, ст. м. Грушаўка)

Калі: 17 студзеня, пятніца, пачатак а 18:30

Кошт: 150.000 руб у месяц

Увечары 17 студзеня кнігарня “ЛогвінаЎ” запрашае на сяброўскі прагляд вельмі кніжнага серыялу. Ды ня простага, а пад назвай “Кнігарня ЛогвінаЎ”! Менавіта такім чынам пераклалі на беларускую мову ды агучылі брытанскую камедыю “Black books”. Галоўнага героя-ірландца Бэрнарда Блэка ў беларускай апрацоўцы заменіць не хто іншы, як беларус ды гарадзенец Ігар Логвінаў. Паглядзець на мінскія рэаліі па-лонданску запрашаюць усіх жадаючых, уваход вольны.

Дзе: кнігарня “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а, ст. м. Плошча Перамогі)

Калі: 17 студзеня, пятніца, пачатак а 19:00

Кантакты: +375 (17) 284-53-99; +375 (17) 286-31-68

Уваход вольны

Яшчэ адзін, гэтым разам утульны і па-дзявоцку прыгожы канцэрт адбудзецца ў “Графіці” у сераду: Паліна Рэспубліка будзе спяваць, смяяцца ды усміхацца. Песні пра жыццё, пра каханне ды пра добры настрой. А надвор’е паспрыяе калядна-святочнай утульнасці!

Дзе: паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16)

Калі: 22 студзеня, серада, пачатак а 19:00, але дзверы адчыняць ужо а 18:00

Квіток: 100.000 руб папярэдне, 130.000 руб у дзень канцэрту

Кантакты: +375 (29) 638-44-44; +375 (33) 638-44-44; +375 (25) 638-44-44

Літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на канцэрт-вечарыну “Легенды цёплай зімы”. Для гасцей будуць спяваць Ярамір Ярошык (фронтмэн гурта “Хорціца”), гурт “Птушыны шлях” (былы фольк-гурт Alta Mente”), Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”) прадставіць унікальную праграму “Старыя ірландскія песні па-беларуску”, а таксама заспяваюць мужчынскія традыцыйныя спевы сябры спеўнага клуба “Дунай”. Шмат музыкі, ўмат пачуццяў ды шмат цяплыні чакае ўсіх наведвальнікаў.

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Калі: 23 студзеня, чацвер, пачатак а 19:00

Квіток: 30.000 руб, купіць можна толькі на ўваходзе, але загадзя трэба патэлефанаваць ды замовіць неабходную колькасць

Кантакты: +375 (17) 327-78-66; +375 (29) 575-05-97

Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах