Мы заўважылі заканамернасць: чым бляжэй да Калядаў ды Новага году, тым часцей адбываюцца розныя канцэрты ды імпрэзы. Відаць, горад прадчувае надыходзячае свята! Каб і вы яго крыху адчулі, запрашаем вас на шэраг мерапрыемстваў. Мы падабралі для вас усё самае смачнае, самае цікавае і, натуральна, беларускае!
Калі зіма ўжо паспела вам надакучыць, то мы запрашаем на незвычайную падзею: снежная раздача цяпла! У пятніцу малады паэт Алесь Снег прэзентуе кнігу “Штодзённік тваіх сюжэтаў”. Алесь выступае са сваімі вершамі ўжо амаль 2 гады, за гэты час паспеў заваяваць сэрцы літаратурных аматараў ня толькі Беларусі, але і Украіны. Менавіта таму некаторыя вершы ў яго кнізе маюць пераклады на украінскую мову. Адчуй глыбіню новых галактык у сучасных рыфмах!
Дзе: творчая прастора “Арт Сядзіба” (зав. Інструментальны, 6, офіс 105; ст. м. Парк Чалюскінцаў)
Калі: 6 снежня, пятніца, пачатак а 18:00
Кантакты: +375(29) 782-88-81; +375(29) 998-50-14; +375(25) 978-92-61
Уваход вольны
Салідарнасць - гэта тое, што саграе людскія сэрцы нават на вялікіх адлегласцях. Здаецца нам, менавіта з такімі думкамі арганізаван “Канцэрт для моладзі”. Імпрэза мае сацыяльны характар: выступоўцы будуць музыкальна змагацца супраць гвалту ў дачыненні да моладзі. Свае песні зайграюць вядомыя беларускія гурты “Amaroka” ды “Разбітае сэрца пацана”. Уваход на канцэрт па запрашальніках (нутаральна, бясплатных): тэлефануеце - забіраеце. Нумары шукайце ў раздзеле “Кантакты”. Драйв ды адрыў забяспечаны!
Дзе: кавярня “Loft Сafe” (вул. П. Броўкі, 22)
Калі: 6 снежня, пятніца, пачатак а 18:00
Кантакты: +375(25) 931-39-89, +375(25) 931-39-98, +375(25) 513-24-57
Уваход па запрашальніках
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” адкрывае свае дзверы на традыцыйны пераднавагодні “Арт-кірмаш”. Вы яшчэ не ведаеце, што падараваць любімым на Каляды ды Новы год? Арт-кірмаш раіць творы сучаснага мастацтва: жывапіс, графіка, фота, скульптуры. На кірмашы прадстаўлена творчасць як вядомых беларускіх майстроў, так і пачынаючых. Дзейнічаюць прыемныя зніжкі :)
Дзе: галерэя “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а; ст. м. Плошча Перамогі)
Калі: з 6 па 18 снежня, ад 11:00 да 22:00
Кантакты: +375(17) 286-31-68; +375(29) 329-06-10
На гэтым тыдні танцавальная атмасфера будзе крыху незвычайнай: танцы ўсё тыя ж, побытавыя ды любімыя. А вось месца крыху новае. У суботу “Вечарына народнага танцу” адбудзецца на тэрыторыі сярэднявечнага рыцарскага клубу. Таму кідаем усе справы ды едзем атрымоўваць асалоду ад прыгожых рухаў ды эклектычнай атмасферы. Граць для нас будзе вядомая і любімая капэла “На Таку”. Не забудзьцеся на зручны абутак!
Дзе: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41, аўд. 113)
Калі: 7 снежня, субота, пачатак а 18:30
Квіток: 20.000 руб
Кантакты: +375(29) 774-36-15
Этна-крама “Рагна” запрашае: перадкалядны майстар-клас па вырабу Каляднай зоркі ды саламянага павука. Досведам з гасцямі будзе дзяліцца этнадызайнер Валянціна Лойка. Калі ёсьць жаданне удзельнічаць, хутчэй пішыце мэйл на паштовую скрыню ragna.by@gmail.com. Колькасць месцаў абмежаваная.
Дзе: этна-крама “Рагна” (вул. Сухая, 4; ст. м. Фрунзенская)
Калі: 7 снежня, субота, пачатак а 15:00
Квіток: 50.000 руб
Кантакты: ragna.by@gmail.com
Дапамога - гэта проста і прыемна, асабліва калі яе можна здзейсніць падчас звычайнага паходу ў краму. 7 і 8 снежня ўніверсам “Рублёўскі” праводзіць акцыю-падтрымку для дзетак з Івянецкага дома-інтэрнату. Каб паўдзельнічаць у свяце, дастаткова перадаць свой невялічкі калядны падарунак валанцёрам в месцах правядзення акцыі. Падарунак можа быць зусім простым: нешта салодкае, цацкі ці кнігі. Спіс крамаў, дзе нас чакаюць валанцёры, глядзіце ніжэй. Ствары свята для дзетак сваімі рукамі!
Дзе: Універсам “Серабранка” (вул. Пляханава, 91); універсам “Брест” (пр-т Любімава, 17); ТЦ “Праздник” (вул. Сухараўская, 16)
Калі: 7-8 снежня, субота і нядзеля
Кантакты: +375(29) 387-60-95
Ну і на салодкае - сюрпрыз, просты і смачны. Лявон Вольскі і Павал Аракелян дадуць ну вельмі “Нечаканы канцэрт” у чацвер, 12 снежня. І вы яшчэ думаеце? Ляцім за квіткамі!
Дзе: кавярня “Loft Сafe” (вул. П. Броўкі, 22)
Калі: 12 снежня, чацвер, пачатак а 19:00
Квіток: 250.000 руб
Кантакты: +375(29) 655-55-96
Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах