Калі вам сумна – едзьце на фолк-фэст "Камяніцу". Не хапае пачуццяў і эмоцый – вам на канцэрт Паліны Рэспублікі. Горка ў роце, што лета сышло – наведайце Цукеркавы фэст! Добрую справу можна зрабіць на канцэрце-акцыі "Жоўты дом", а пазбавіцца адзіноты дапаможа фотаабмен "Сушка".

Што ж, пра ўсё па парадку.

 

Маладая спявачка Паліна Рэспубліка ў панядзелак 9 верасня дае сольны канцэрт ва ўтульным паб-клубе "Графіці". Нягледзячы на юны ўзрост, дзяўчынка з Мінску яшчэ ў 2011 годзе стала пераможцай "Бардаўскай восені", пасля чаго надавала ўжо шмат канцэртаў як на радзіме, так і за мяжой. Канцэрт абяцае быць акустычным, лірычным і восеньскім.

Дзе: паб-клуб "Графіці"

Калі: 9 верасня, панядзелак

Кантакты: +375(29) 638-44-44

 

Фолк-фэст "Камяніца" пройдзе 6-7 верасня пад Мінскам ужо ў пяты раз. Пачнецца ён з "Сяброўскай вячэры" ў пятніцу 6-га, дзе збяруцца ўдзельнікі фэсту за пяць год. Уваход у гэты дзень будзе толькі па запрашальніках, частку з якіх можна выйграць праз старонкі фэсту наFacebook і ВКонтакте. Тут будзе прэзентацыя маляўнічай кінастужкі "Гісторыя беларускай страўні", кулінарны майстар-клас, а таксама выступы гуртоў "Палац", "Аляксандра і Канстанцін" і Ірэны Катвіцкай. Галоўны госць – гурт Shuma, які смачна спалучае фолк і электроніку.

Субота 7 верасня – вялікі фестывальны дзень для ўсіх. Вас чакае музыка ад беларускіх гуртоў "Палац", "Стары Ольса", Guda, а таксама гасцей з замежжа: "Даха-Браха" (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), Hvarna (Расія) і "Фолкнери" (Україна). На малой сцэне будуць выступаць беларускія дзіцячыя фолк-калектывы. Таксама тут будуць выставы, танцы і нават кірмаш.

Дзе: п. Азярцо (4 км. за аўтарынак "Малінаўка), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Калі:

6 верасня, пятніца, 18.00 – "Сяброўская вячэра".

7 верасня, субота, 12.00 – вялікі фестывальны дзень.

Квіток:

6 верасня – па запрашальніках.

7 верасня – 30.000 руб. Уваход у нацыянальных строях вольны!

Кантакты: +375(29) 394-51-21.

 

Аматарам салодкага раім Цукеркавы фэст у Івянцы, які адбудзецца 7 верасня. Мерапрыемства ладзіць кандытарская кампанія "Івкон" разам з Івянецкім музеем традыцыйнай культуры. У разнастайнай праграме трэба адзначыць расповед рамантычных івянецкіх легенд, рамесны кірмаш, а таксама дэгустацыі нацыянальных страў і, канешне, цукерак. Усё гэта – на фоне фаер-шоў і вогнішча.

Смачна будзе не толькі ў роце, але і ў вушах. Салодкі фестываль наведае каля пятнаццаці музычных гуртоў, што граюць фолк і этнічную музыку. Многія з іх файна сумяшчаюць нацыянальныя матывы з сучасным гучаннем (напрыклад, "PAWA").

Хай на Беларусі забаронена двайное грамадзянства, але ж на Цукеркавым фэсце можна стаць грамадзяінам Вялікага княства Ласавання. Дзеля гэтага апраніце штосьці верасова-філітовае.

Дзе: г.п. Івянец, ад пл. Свабоды (асноўная дзея на сядзібе Пятра Дарагунцава)

Калі: 7 верасня, субота, 13.00

Кантакты:

+375(17) 216-19-76

+375(17) 72-53-5-83

+375(29) 270-41-78

+375(25) 927-00-87

 

Калі хочацца драйву ці дабрачыннасці, можна спалучыць адно і другое і наведаць канцэрт-акцыю "Жоўты дом" у рок-бары "Крылья". Гэта вялiкi канцэрт-акцыя ў падтрымку творчых майстэрняў для людзей з псiхiчнымі захворваннямі. Каб дапамагчы, нясіце з сабою кардон, пэндзлi, паперу, гузiкi, непатрэбныя адрэзы тканiны i ўсё іншае, што можа быць годным да творчасцi. У канцэрце бяруць удзел Фёдар Жывалеўскi (гурт Голая Манашка), Яўген Змушка (гурт Мутнае Вока), гурт Нельза Забыць і гурт Сон-Трава. Акрамя музык яскравае мiстэрыйнае дзеянне прадставiць тэатр лялек Дом Сонца.

Дзе: рок-бар "Крылья", вул. Даўгабродская, 24

Калі: 7 верасня, субота, 19.00

Квіток: 45.000

Кантакты:

+375(29) 138-64-78

+375(29) 708-14-69

 

Сумуеце па лета? Гэта лечыцца. Добрая тэрапія – абмен фотаздымкамі пра свае летнія вандроўкі. Гэта можна зрабіць на пл. Кастрычніцкай ў суботу, дзе ў межах праекту "velcom Smart Point" ладзіцца "фотасушка". Проста падыходзіш да "бялізнавай" вяроўкі – ды вешаеш свой здымак пра падарожжа на прышчэпку. Тваё фота забярэ нехта, каму яно прыйдзецца даспадобы – адпаведна, і ты можаш выбраць сабе любы здымак незнаёмца ці незнаёмкі па густу. Калі на зваротным баку напісаць свае кантакты, то можна знайсці каханне на ўсё жыццё!

Як усе мерапрыемствы ў гэтым аглядзе, сушка па travel-фатаграфіі не абыдзецца без музыкі. Адказваць за саўнд будуць дыджэі з аб'яднання "Delay Sound System", якія будуць граць вядомыя мелодыі розных краін. Тым часам з 19.30 да 20.30 школа танца "Kvartal" правядзе майстар-клас па танцу бугала, каб музыка грала не дарма. Для стомленых апасля пройдзе кінапаказ фільма "Спяваючыя пад дажджом". Для прагляду кіно патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.

Для сацыяльных даследчыкаў "фотасушка" – лепшае месца, каб дазнацца пра тое, дзе адпачывалі беларусы гэтым летам!

Дзе: пл. Кастрычніцкая

Калі: 7 верасня, субота, 17.30

Уваход вольны.

Ведаеце, дзе яшчэ адбудуцца не менш цікавыя імпрэзы-выставы-мерапрыемствы? Дзяліцеся карыснай інфармацыяй у каментарах!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах