Як справы ў вашага летняга настрою? Ці паспяваеце загараць ды купацца? Спадзяемся, што нашыя чытачы цалкам задаволены сваім летам! Нават калі цягам тыдня вы працуеце, гарадскі адпачынак ніхто не адмяняў. На гэтым тыдні ў нашым шэрагу падзей маюцца дзве выставы, лекцыя пра будучыню ды ўрбаністычнае Купалле.

Сёння тузіны імпрэзаў не здзіўляюць сталічных жыхароў. А вось, напрыклад, сто гадоў таму жыццё беларусаў было не моцна насычана забаўляльнымі падзеямі. Таму ўсе святы былі святамі насамрэч: кожны жыхар горада ці вёскі моцна чакаў важнай падзеі. Адным з такіх святаў было Купалле. Зараз святкаванне згодна з усімі традыцыямі адшукаць складана, таму з’яўляюцца сымбіёзы гарадскога жыцця з духам старажытных абрадаў. Адзін з такіх варыянтаў мы прапаноўваем вам: «Купалле-2013» у Батанічным садзе. Дзетак там чакаюць тэматычныя пляцоўкі, конкурсы і гульні, дарослых - русальныя забаўкі, эльфійскае вяселле ды шмат іншых цікавостак. І ўсё гэта - ў 10-ці хвілінах ходу ад метро! Вось яно, 21 стагоддзе ;)

Дзе: Батанічны сад (станцыя метро Парк Чалюскінцаў)

Калі: 6 ліпеня, з 14:00 да 19:00

Квіток: 20.000 руб

Кантакты: +37529 1696909; +37529 7573573


“Змены клімату. Простымі словамі” - вось такую лаканічную назву мае лекцыя, прысвечаная будучыні нашай краіны і усяго свету. Эксперт з Расіі Аляксей Какорын у суботу раскажа пра тое, што чакае Беларусь у межах глабальнага пацяплення ды ледавіковага перыяду. Як дапамагчы планеце, што рабіць, да чаго рыхтавацца і чаго не баяцца патлумачаць так, каб зразумелі і фізікі, і філолагі.

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а)

Калі: 6 ліпеня, субота, 16:00

Уваход вольны

Кантакты: +375 (17) 2863168;  +375 (17) 2845399


Выставы на гэтым тыдні блішчаць сваёй разнапланавасцю. Першая наша парада - выстава для аматараў архітэктуры і гарадскіх ліній “Post-Post”. Аўтар Алег Іўчанка называе сваё тварэнне “праект-эксперымент, праект-гульня”. Як успрымае сучасны чалавек тое, што адбываецца ў архітэктурных зменах горада, якім чынам здараецца узаемапранікненне прасторы і яе жыхароў, ды якія з гэтага атрымоўваюцца вынікі можна пайсці паглядзець ужо сёння. Экспазіцыя адкрыта для наведванняў па 28 ліпеня.

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а)

Калі: штодзённа, у буднія дні з 11.00 па 22.00, у выходныя дні з 12.00 па 22.00

Уваход вольны.

Кантакты: +375 (17) 2863168

Вось-вось скончыцца персанальная выстава Яўгена Георгіевіча Каробушкіна “Паэзія паўсядзённасці”, засталося 3 дні! А вы ўжо паспелі паглядзець на пейзажы ды нацюрморты сябра Беларускага саюза мастакоў? Творы яго - лірычнае адлюстраванне навакольнага свету праз пэндзаль ды фарбы, у якія падмешаны пранікнёныя адчуванні. Паглядзець на прыгажосць можна па 7 ліпеня.

Дзе: Палац Мастацтва (вул. Казлова, 3)

Калі: штодзённа з 11:00 да 19:00 (акрамя панядзелка).

Квіток: дарослым 10.000 руб, студэнтам 5.000 руб, дзеткам 3.000 руб.

Кантакты: (8017) 2881549; (8029) 5503181

Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах