Лета і Купалле настолькі моцна нас закружылі, што мы не паспяваем вырывацца з іх абдымкаў. Рэдакцыя Holiday.by спадзяецца, што мінулыя выходныя нашых чытачоў прайшлі па-святочнаму актыўна. Таму на гэты ўікэнд мы прапаноўваем вам спакойны гарадскі адпачынак з незвычайнай выставай, гадзінкай беларуска-французскага жыцця ды са смакам марозіва.

На мінылым тыдні адчыніла свае дзверы выстава флуарэсцэнтнага дызайну і графікі “Люмін”. Аўтаркі праекта Кацярына Лісіцына і Алеся Філіпава паказваюць гледачам свет, які ламае стэрэатыпы, разбурае штодзеннасць, напаўняе энергіяй ды жаданнем тварыць. У сваіх працах мастачкі передаюць на суд людскі скрытую фрактальную структуру прыроды, выведзеную на паверхню. Экспазіцыя адкрыта для наведванняў да 13 ліпеня.У межах выставы ёсць і запланаваныя мерапрыемствы. У гэтую суботу, 29 чэрвеня,  а 18:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі "Молвицы" Кірыла Кавалёва пры ўдзеле гурта “JAH-Малунгма”.

Дзе: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)

Калі: штодзённа з 11:00 да 19:00 (акрамя нядзелі ды панядзелка)

Квіток: дарослым 6.000 руб, студэнтам 4.000 руб, дзеткам 3.000 руб

Кантакты: 8017-2882468З


З Беларусі ды ў Францыю? Лёгка! Акліматызацыя наўрад ці будзе цяжкай. А вось як перабрацца з паспяховага еўрапейскага Парыжа ў пасляваенную беларускую вёску Карзуны? Драматург Андрэй Курэйчык стварыў п’есу паводле рэальнай гісторыі жыцця Жызэль Купэс - “абеларусеўшай” францужанкі. Аб чым марыць маладая Жызэль, захопленая балетам, што адчувае дарослая Жызэль Купэс, адарваная ад Радзімы ды аб чым шкадуе сталая Жызэлька ў атачэнні сваіх вясковых суседзяў? У пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні. Спектакль “Тры Жызэлі” глядзіцца на адным дыханні і нікога не пакіне абыякавым. Працягласць 2 гадзіны 30 хвілін.

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

Калі: 29 чэрвеня, субота, 19:00

Квіток: 50.000 руб

Кантакты: 8017-3859751


Чаго больш за усё хочацца ў горадзе ў летнюю спёку? Натуральна, рэчку хочацца, і возера. Нават мора ды акіяна хочацца. Шкада толькі, што не заўжды “можацца”. На такі выпадак працуе другая істотная летняя мара: марозіва! У горадзе яго адшукаць можна без праблем. А ці часта вам выпадае щанец убачыць сапраўдныя горы марозіва? На гэтым тыдні арт-агенцтва “Рандэву Дэ Люкс” запрашае ўсіх жадаючых на Фестываль марозіва ды слодычаў “Солнечная долина - 2013”. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца, адчуць, прадэгуставаць ды ацаніць беларускае марозіва высокай якасці. Праграма фестывалю прадугледжвае шматлікія конкурсы, тэматычныя забаўляльныя пляцоўкі, анімацыйныя гульні, аквагрым, танцы, вогненае шоў ды, канешне ж, гандлёвыя рады з рознымі прысмакамі. Арганізатары фестываля абяцаюць незабыўны адпачынак для ўсёй сям’і.

Дзе: Гарналыжны цэнтр “Солнечная долина” (вул. Казінца, 81)

Калі: 29 чэрвеня, субота, з 12:00 да 18:00

Уваход вольны

Кантакты: 8029-1026515


Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах