11 студзеня 2013 года а 16 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца спектакль «Тата-Пернік» да калядных і навагодніх святаў у выкананні тэатра лялек “ДОМ СОНЦА”.
На калядныя і навагоднія святы Музей сучасанага выяўленчага мастацтва запрашае ўсіх жадаючых задумацца над філасоўскімі пытаннямі дабра, міласці, лагоды да бліжняга, бескарыснай дапамогі і паразважаць над нашымі ўчынкамі, нашымі добрымі справамі і ці сапраўды мы робім іх без карысці для сябе, але толькі таму, што нам самім проста прыемна дапамагчы і зрабіць ласку бліжняму. Менавіта такія пытанні і будуць ставіць перад сабой тэатр лялек “ДОМ СОНЦА” ў спектаклі «Тата-Пернік».
Тэатр лялек ДОМ СОНЦА створаны ў 2011 годзе і з'яўляецца пачаткам рэалізацыі праекту «Дабрачынны тэатр-студыя «ДОМ Сонца». Заснаваны псіхолагамі па адукацыі, тэатр лялек ДОМ СОНЦА абраў для сябе мэту дапамагаць людзям, ствараць гармонію ўнутры сябе і вакол сябе пры дапамозе мастацтва і творчасці. Тэатр праводзіць дабрачынныя майстар-класы, сустрэчы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
Сёння тэатр лялек ДОМ СОНЦА працуе над новымі цікавымі творчымі праектамі, стварае новыя спектаклі для дзяцей і дарослых, інтэрактыўныя перформансы на розныя філасофскія тэмы.
Спектакль “Тата-Пернік” - казка для тых, каму ўжо споўнілася 7, пра шчырасць добрых спраў, якія здзяйсняюцца людзьмі.
Усе лялькі, касцюмы і дэкарацыі да спектакля створаны ўдзельнікамі і акцёрамі тэатра «Дом Сонца».
«ДОМ Сонца» - унікальны праект, які аб'ядноўвае ўсіх, хто хоча зрабіць гэты свет лепшым, а жыццё людзей напоўніць гармоніяй і цяплом.
Рэжысёр - пастаноўшчык - Галіна Савельева.
Асабліва запрашаюцца маленькіх дзетак з іх бацькамі!
Увага! Колькасць білетаў абмежавана. Па пытанням набыцця звяртацца ў касу Музея.
Кошт білета для дзетак і школьнікаў – 10 тыс., для студэнтаў і дарослых – 25 тыс. бел. руб.
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах