Рэдакцыя Holiday.by працягвае шукаць выйсце з лабірынтаў менскіх музеяў, гэтым разам мы наведалі Нацыянальны Музей гісторыі і культуры Беларусі.
А вандравалі па залах музея разам з намі нашы сябры – аніматары з “МАЙСТЭРНІ УРАЖАННЯЎ” пад кіраўніцтвам Віктара Каравая.
Шляхціцы, якія неяк знянацку ўзніклі сярод астаніх наведвальнікаў музея, адразу ж звярнулі на сябе ўвагу: хітры і балбатлівы пан Станіслаў падахвочваў натоўп, распавядаючы смешныя байкі пра свае паляванні, і намагаўся даведацца, як гэта так атрымалася, што ён з сваімі падначаленымі трапіў у 21 стагоддзе.
“Мабыць, добрая сівуха была,” – сказаў пан Міхал.
Але, абражаны недаверам да сваіх гісторый, пан Станіслаў выклікае пана Міхала на двубой. Некалькі хвілін бойкі – узмахі сабель, іскры і вясёлыя дзіцячыя твары маладых паноў і паненак, якія ўважліва сачылі за тым, што ж адбудзецца далей. А далей і самі яны аказаліся ўцягнутымі ў своеасаблівае выпрабаванне.
Пан Станіслаў вырашыў даведацца, ці сапраўдная шляхта сабралася навокал яго ў вялікай зале музея – пачаў выклікаць на двубой маладых паноў і нават паненак.
Потым пачаліся старадаўнія шляхецкія забавы з гульнямі і танцамі.
Аднак не ўсім годным паненкам дасталіся кавалеры – маладыя паны чамусьці засаромеліся танцаваць сярэднявечны “Ойра”.
Праз натоўп, ні на кога не звяртаючы ўвагу, праплываў прывід, палохаючы прышэльцаў з мінулага.
Потым Кікімара і іншыя персанажы гулялі з маладымі панамі ды паненкамі, паказвалі фокусы.
Час ішоў вельмі хутка, а наша каманда яшчэ нават не прайшла праз усе залы музея і не адказала на пытанні, але не мы адны такія, як аказалася.
Шукаць адказы на пытанні давялося адразу ў некалькіх залах, прысвечаных розным этапам гістарычнага развіцця нашай краіны, а таксама Мінска.
Часам на дапамогу прыходзілі і працаўнікі музея, якія сваімі падказкамі накіроўвалі нас у правільным напрамку.
На наступным тыдні чакайце чарговага рэпорту – з Літаратурнага музея Пятруся Броўкі.
Тэкст и фота: Jacky Serko
Чытайце па тэме:
Музейными лабиринтами: за ответами в Музыкальный музей
Музейными лабиринтами: добро пожаловать на бал!
Музейными лабиринтами: современное искусство - понять и полюбить
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах